Магілёўцаў запрашаюць паўдзельнічаць у тэатральным эксперыменце

Прэм’ера пастаноўкі «Oratorium» адбудзецца 8 ліпеня на малой сцэне драматычнага тэатра.

Аб чым пастаноўка загаддзя не агучваецца, каб глядач не прыйшоў з ужо гатовымі стэрэатыпамі. Пасля прысутныя змогуць рассказаць адзін аднаму, як зразумелі тое, што пабачылі.

— Мы распавядаем канкрэтную гісторыю, у якой важна ўсё: назва, колер чаравік, чалавека які выконвае ролю, — распавядае рэжысёр і актор Юрка Дзівакоў. — Задача ў тым, што кожны з прысутных, разумее гэта па-свойму, а пасля распавядае свае адчуванні іншаму, а іншы яшчэ камусьці. Праз гэта людзі паспрабуюць зразумець адзін аднога.

 

Лабараторыя фігур Оскара Шлеммера ў Магілёве

Над пастаноўкай «Oratorium» працавалі Юрка і Таня Дзіваковы, каторыя апошнія пару год працуюць у магілёўскім тэатры лялек. Іх прадстаўленне «Жывыя і мёртвыя фігуркі» ды перформанс «RОТ» гараджане ўжо маглі бачыць.

— Нарэшце, мы займелі назву для свайго праекту, — кажа Юрка Дзівакоў. — Лабараторыя фігур Оскара Шлеммера займаецца даследаваннем жыцця па сродках тэатра. Нас цікавіць усё: прадмет, чалавек і прадмет, глядач, яго рэакцыі і стэрэатыпы, вобразныя сродкі.

 

Сумесны праект лабараторыі і малой сцэны драмтэатра

«Oratorium» з’яўляецца сумеснай працай лабараторыі фігур Оскара Шлеммера і малой сцэны драмтэатра. У ёй занятыя акторы Галіна Угначова, Алена Крыванос, Вольфганг Дыкс з Германіі. Па словах Юркі Дзівакова, пад час трэнінгаў і рэпетыцый, акторы змаглі ўплесці ў жорсткую структуру дзеі свае імправізацыі, якія сталі яе неад’емнай часткай.

 

Калі і дзе ўбачыць пастаноўку

Прэм’ерны паказ адбудзецца 8 ліпеня на малой сцэне драмтэатра.

Пачатак у 18:30.

Уваход вольны, але колькасць месцаў абмежаваная.

Запрашальнік можна ўзяць у касе драматычнага тэатра.