На Магілёўскае фолк-свята прыедуць музыкі з усёй краіны (праграма)

На адной пляцоўцы збяруцца як аўтэнтычныя выканаўцы, так і маладыя гурты.

Як раней пісаў gorad.by на свяце ў Магілёве выступяць фолк-гурты, адбудзецца кірмаш рамёстваў і танцавальныя майстар-класы. Сярод удзельнікаў вядомыя беларускія фолк-гурты: «Гуда» і «Горынь», «Кудмень», капэла «На Таку», клуб традыцыйнага танцу «СІТА».

— Мы маем на мэце зламаць існуючы стэрэатып, што вясковая культура — гэты нешта прымітыўнае і састарэлае, — распавядае gorad.by адзін з арганізатараў свята Алесь Крыжэвіч. — Мы хочам паказаць магілёўцам, што традыцыя — гэта надзвычай прыгожа і весела.

Арганізатарамі свята выступаюць магілёўскі гарвыканкам, РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» і кампанія «Будзьма беларусамі».


Дзе і калі адбудзецца свята

Свята традыцыйнай культуры «Зялёныя святкі» пройдзе 29 чэрвеня на тэрыторыі этна-комплекса ў Казіміраўцы.

Уваход вольны.

Праезд да прыпынку «Зялёны гай»

Аўтобусы: № 4, 5, 12, 16, 22, 23, 28, 30, 33, 44, 46, 47

Маршрутныя таксі: 8, 10, 12, 23, 26, 26,31, 34, 37, 43

Даведкі па тэлефонах: (029) 275-27-71, (029) 778-01-00

 

Праграма свята:

12:00 — 13:00

  • Кірмаш рамёстваў.
  • Пачатак працы дзіцячай пляцоўкі


13:00 — 14:00

  • Траецкі абрад ад аўтэнтычных гуртоў з Бялыніцкага і Чавускага раёнаў.


14:00 —15:00

  • Канцэртная праграма. Траецкія, русальныя і купальскія спевы ад гуртоў «Сухадроўка» (Віцебск), «Глейна» (Гарадок), «Ула» (Мінск), «Горынь» (Мінск), «Dainava» (Мінск), «Guda» (Мінск).
  • Майстар-клас па рамёствах (шапавальства, бандарства, разьбярства)
  • Гульнёвая пляцоўка для дзяцей і бацькоў (Сяргей Выскварка і гурт «Верабейкі»)
  • Майстар-клас па народных забаўках для матуль і дзяцей


15:00 — 16:00

  • Майстар-класаў па рамёствах (кавальства, ганчарства, лепка з гліны)
  • Працы дзіцячай пляцоўкі пад кіраўніцтвам этнапедагога Ларысы Рыжковай і дзіцячага гурта «Калыханка»
  • Майстар-клас па танцах ад аўтэнтычнага гурта «Журавінкі» з Бялыніцкага раёна


16:00 — 17:00

  • Майстар-клас па рамёствах (жаночае рукадзелле, выраб традыцыйнай лялькі)
  • Майстар-клас па гульнях і танцах.
  • Майстар-клас па народнай кухні. Жадаючыя змогуць навучыцца гатаваць традыцыйныя бліны, верашчаку, калдуны, кнышы з тварагом і зацірку.


17:00 — 18:00

  • Майстар-класы па выцінанцы, пляценні з лазы і саломы.
  • Танцавальны майстар-клас ад гурта «На Таку» і танцавальнага клуба «Сіта».
  • Паказ этнаграфічных дакументальных фільмаў


18:00 — 20:00

  • Вячэрні канцэрт. Выступять гурты «Варган», «Старое Сяло», «Рада», «Кудмень» і «Млын Сонца», а таксама дуэт Васіль Грынь і Юлія Літвінава і Раман Яраш і Юлія Літвінава.
  • Завершаць свята выступы гуртоў «Landers» і «Vuraj».