Магілёўцаў запрашаюць на пастаноўку, але тэму і сюжэт трымаюць у таямніцы

Бясплатны спектакль, у якім сюжэт залежыць ад гледачоў, адбудзецца 8 ліпеня.

Тэатральны эксперымент «Oratorium» можна пабачыць 8 ліпеня ў 18:30 на малой сцэне драмтэатра.

У спектаклі мінімум слоў, а як будзе развівацца сюжэт, залежыць ад гледачоў. Акрамя магілёўскіх актораў у пастаноўцы будзе ўдзельнічаць немец Вальфганг Дыкс.

Па словах арганізатараў праекта Юркі і Тані Дзіваковых, падставай для гэтага эксперыменту паслужылі фантазіі, якія ўзніклі на аснове партрэта нямецкага мастака-экспрэсіяніста Вільгельма Ота Дыкса.

Каб трапіць на спектакль, трэба ўзяць запрашальны ў касе драмтэатра. Запрашальныя выдаюцца бясплатна, але колькасць месцаў абмежаваная.