Гістарычныя знаходкі Магілёва можна будзе патрымаць у руках 10 ліпеня

У музеі гісторыі Магілёва адбудзецца сустрэча з кандыдатам гiстарычных навук Алегам Трусавым.

На сустрэчы ў Ратушы можна будзе пабачыць атрэфакты, якія былі знойдзены ў Магілёве на вуліцы Піянерскай падчас правядзення рэканструкцыі цеплатрасы. Гэта цэгла-пяльчатка XVII — XVIIІ стагоддзяў,  кафля XVII-XX стагоддзяў, кафля XVII стагоддзя з выявай стылізаваных жывёл, фрагменты старажытнага посуду і яшчэ некаторыя іншыя знаходкі.

Гэта рэчы з калекцыі магілёўскага ТБМ імя Францыска Скарыны. Напрыканцы сустрэчы найбольш каштоўныя экспанаты падораць Музею гісторыі Магілёва ў Ратушы.

Уваход на сустрэчу вольны. Тэма  — «Гiсторыя архiтэктуры Беларусi». Пачатак а 18 гадзіне.

 

Даведка:

Алег Анатольевіч Трусаў — беларускі археолаг і грамадскі дзеяч. Кандыдат гістарычных навук. Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Скарыны (ТБМ).


 

Па тэме чытаюць:

В Могилёве на Пионерской разрушают исторические ценности? (фото)