У Магілёве можна ўбачыць, якім быў горад 4 стагоддзі таму

Юбілейная выстава Базыля Камарава распавядае пра гісторыю старажытнага Магілёва.

Тут можна ўбачыць горад такім, якім ён быў у XVII – XVIIІ стагоддзях. Асаблівая ўвага нададзена знішчаным помнікам архітэктуры і знакамітым магілёўцам.

— Цяжка даць азначэнне выставе, — кажа Базыль Камароў. — Тут ёсць і ўжо добра вядомыя працы, і зусім новыя карціны. Гэта выстава хутчэ падводзіць пэўную рысу майго шматгадовага захаплення жывапісам і гісторыяй.

Выстава “Пошукі рэха”— гэта вынік доўгай працы Базыля Камарова па вывучэнні гіторыі Магілёва. Экспазіцыю складаюць працы розных гадоў. Вялікую частку яе займаюць выявы-рэканструкцыі старажытнага Магілёва.

Адкрыццё выставы “Пошукі рэха” адбудзецца 2 кастрычніка а 17-й гадзіне ў гарадской выставачнай залі на Болдзіна.

 

Даведка:

Базыль Камароў нарадзіўся 12 ліпеня 1953 года ў вёсцы Міхайлаўск Магілёўскага раёна. Пазней вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву, закончыў аддзяленне графікі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута.

Бызыль Камароў з’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў і акадэмікам графікі Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва.

Значнае месца ў творчасці займае гістарычная тэма: мастак прытрымлівацца рэальна існуючых пейзажаў і планаў, пры гэтым пакідаючы за сабой права ўнясення невялікіх творчых карэктыў. Сярод самых вядомых прац “Магілёў XVII стагоддзя”, “Краявіды зямлі магілёўскай”, “Магілёў старажытны”. “Помнікі архітэктуры Магілёва” (графічная серыя) “Славутыя магілёўцы”. З 2002 года мастак працуе ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Еўдаіма Раманава.