Гурт Akute выпусціць свой трэцці альбом вясной 2014 года

Некалькі песень з новай пласцінкі музыкі паказалі падчас вялікага сольнага канцэрта ў мінскім клубе Re:Public.

Новыя песні ўвайшлі ў канцэртную праграму «Мы цалуем сонца». З ёй магілёўскія музыкі выступілі 16 лістапада ў сталічным клубе Re:Public.

Зараз Akute рыхтуецца выдаць свой трэцці альбом. Па словах бас-гітарыста Рамана Жыгарава, пласцінка убачыць свет вясной 2014 года, — піша euroradio.

— Наш альбом знаходзіцца на перадапошняй стадыі — стадыі міксавання. Мы вырашылі, што нічога не будзем каментаваць наконт гэтага альбома. Гэта мы не літаральна цяпер прыдумалі. Гэты альбом павінен сказаць усё за сябе сам, — кажа музыка.

Падчас канцэрту публіка пачула адразу пять трэкаў, якія ўвойдуць у новы альбом — “Наскрозь”, “Сцены”, “Дзе буду я?”, “Бегчы” ды “Мы цалуем сонца”.