Магілёўцам пакажуць, як адправіць хлопца ў армію пад песні і дуду

Тэма “Вячорак”, што пройду у суботу, 23 лістапада — рэкруцтва.

Гасцям раскажуць і пакажуць, што рабілі і якія песні спявалі, калі хлопцаў забіралі ў рэкруты.

— Некалькі дзён таму мы адправілі свайго сябра ў войска, — распавядае Ганна, адна з арганізатараў “Вячорак”. — Гэта была сямейная вечарына, з багатым сталом, за якім сабраліся сваякі з розных гарадоў. Нас запрасілі як сяброў. У нейкі момант мы пачалі спяваць старадаўнія рэкруцкія песні, у якіх хлопец служыць 20-25 гадоў. І ведаеце, рэакцыя людзей нас урадзіла — і старыя і маладыя слухалі з задавальненнем. Гэтыя песні дадалі нейкую ўрачыстасць вечарыне, аб’ядналі людзей за сталом. Пасля, бацькі хлопца дзячылі і запрасілі прыеехаць у госці, калі іх сын вернецца з войска.

Па словах дзяўчыны, госці суботніх “Вячорак” пачуюць гэтыя старажытныя песні і нават змогуць штосьці вывучыць.

— Яны абавязкова прыдасца, калі хто-небудзь з родных ці сяброў пойдзе служыць, — дадае Ганна.

 

Удзельнікаў чакаюць танцы

Плануецца, што у вечарыне возме ўдзел дудур Кастусь Канцавы. Арганізатары абяцаюць зладзіць невялікую танчавальную вечарынку.

Гасцей просяць прыносіць што-небудзь смачнае на агульны стол.

 

Дзе і калі адбудзецца вечарына

«Вячоркі» ладзіць салон-студыя «Шчырая майстэрня» разам з магілёўскімі сябрамі «Студэнцкага этнаграфічнага таварыства».

Вечарына адбудзецца 23 лістапада ў 17:30 у «Шчырая майстэрні» (Першамайская, 5/1). Уваход вольны.

«Вярочкі» у Магілёве адбываюцца два разы на месяц. Далучыцца да аматараў этнаграфіі могуць усе: музыкі, паэты, аматары роднай гісторыі і культуры.

Нагадаем, што мінулыя “Вячоркі” былі прысвечаны восеньскім Дзядам.