Магілёўскіх “лірыкаў” навучаць матэматычнаму мысленню

Чарговую публічную лекцыю у межах «Лятучага універсітэту» прачытае вядомы матэматык Мікалай Лявонаў.

— Матэматыка — гэта, перадусім, логіка і упарадкаванасць,  набор правілаў, якія робяць мысленне паслядоўным і лагічным. Таму, выкарыстоўваючы нават вельмі простую матэматыку, можна істотна падвысіць якасць разважанняў, прыйсці да больш дакладных высноваў і нават не зрабіцца ахвярай маніпуляцыі, — сцвяржае Мікалай Лявонаў.

Наколькі мы валодаем інструмантам мыслення? Наколькі ўмеем карыстацца матэматыкай як формай мыслення? Адказаць на гэтыя пытанні пастпрабуць удзелькні лекцыі “Матэтамыка як форма мыслення”. Лектар запрашае убачыць матэматыку “у дзеянні” – ад першапачатковых уменняў карыстацца матэматычнай мовай да больш сур’ёзных паняццяў, якія, аказваецца, насамрэч не такія ўжо і складаныя.

 

Дзе і калі

Лекцыя адбудзецца 23 лістапада ў магілёўскім Тэхнапарку (вуліца Ленінская, 63) у 15:00, зала 807.

Уваход вольны.

 

У Магілёў прыязджаюць вядомыя навукоўцы і мастакі

Сустрэча з Мікалаем Лявонавым адбудзецца ў межах адукацыйнага праекта «Urbi et Orbi», які прэтэндуе на тое, каб станавіцца арыенцірам і ў грамадскім, і ў індывідуальным жыцці жыхароў горада. Стваральнікі курса публічных лекцый разлічвалі на тое, што яны стануць месцам інтэлектуальнага пошуку, дыялогу і развіцця.

За мінулы год у Магілёве прайшло каля дзесятка лекцый. Сярод лектараў былі: культуролаг Сяргей Харэўскі, дызайнер Міхал Анемпадыстаў, паэт і філосаф Ігар Бабкоў, палітолаг Вячаслаў Бабровіч.

Сёлета «Лятучы універсітэту» распачаў у Магілёве другіі сезон.