Які Магілёў паказваюць турыстам

Сто год таму пра Магілёў называлі беларускай Прагай. Сучасныя турысты бачаць наш горад тыпова савецкім.

Па Магілёве-турыстычным вобразу 2013 года мы прагуляемся разам з экскурсаводам Алегам Дзьячковым.

Наша экскурсія пачынаецца з парка Горкага. Гэтае месца яшчэ называюць Замкавай гарой, бо тут калісьці знаходзіўся замак. Раней парк насіў прозвішча губернатара Магілёва XIX стагоддзя –Дамбавецкага.

Тут экскурсавод Алег Дзьячкоў чытае ўрывак з паэмы Янкі Купалы «Магіла Льва», напісанай 100 год таму і распавядае пра Магілёў наогул.

Далей рухаемся на Савецкую плошчу. Яе гістарычныя назвы – Гандлёвая і Губернатарская. Пасля турыстам прапануць зрабіць фотаздымак на фоне поймы Дубравенкі. І яшчэ адзін «чыста магілёўскі» здымак — з Савецкай плошчы на фоне Дняпра.

У Магілёў едуць у асноўным турысты з розных гарадоў Беларусі і Расіі. Апошнія цікавяцца, чым адрозніваецца беларуская гісторыя ад расійскай. Турысты з Захаду пытаюцца, чаму не аднаўляецца тое, што страчана. Хаця турыстаў і стала больш, іх усё адно мала, лічыць Алег Дзячкоў.

— Нашым турфірмам прасцей і выгодней адпраўляць беларусаў у туры за мяжу, а не развіваць унутраны турызм , як вынік – пра Магілёў не ведаюць. Не хапае рэкламы, літаратуры па краязнаўству, сувеніраў. На Захадзе куды не зойдзеш — усюды стэнды з сувенірамі – хочаш ці не хочаш, а купіш, — адзначае gorad.by экскурсавод.

У Магілёве турыстаў найбольш уражвае Свята-Мікольскі манастыр і касцёл святога Станіслава, таксама падабаюцца Ратуша, драмтэатр, заасад і этнаграфічная вёска ў Буйнічах.

У Ратушы знаходзіцца адзіны ў Беларусі статут ВКЛ 1588 года. А з другой паловы XVI па XVIIІ стагоддзе ў Вялікім княстве Літоўскім Магілёў быў самым заможным горадам на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У Расійскай Імперыі горад быў каталіцкай сталіцай, падчас першай сусветнай вайны – вайсковай, у 20-30 гадах XX стагоддзя Магілёў хацелі зрабіць палітычным цэнтрам БССР. Менавіта таму магілёўскі аблвыканкам пабудаваны ў адным стылі і адным і тым жа архітэктарам Іосіфам Лангбардам, што і мінскі Дом ураду.

Турыстаў таксама водзяць у Свята-Мікольскі манастыр, з дзесятка прыкладаў магілёўскай школы дойліцтва — ён адзіны, што захаваўся. З вышыні птушынага палёту храм выглядае, як выцягнуты лацінскі крыж.

Мы крочым далей у Спаскі завулак. Тут быў Спаскі манастыр. Да нашых часоў захаваліся два флігеля і брама Спаскага манастыра XVIII стагоддзя. На яго званіцы быў усталяваны тэлескоп. У Магілёве, можна сказаць, быў свой планетарый у XVIIІ-XX стагоддзі.

Побач са Спаскім быў Богаяўленскі манастыр, пры якім існавала магілёўскае праваслаўнае братства і друкарня, дзе працаваў друкар і асветнік Спірыдон Собаль.

Далей ідзем па вуліцы Ленінскай-Вялікай Садовай-Ветранай. Частка яе раней была габрэйскім раёнам, тут было некалькі сінагог, у дамах жылі габрэі і кожны будынак меў назву, напрыклад, дом Сімховіча.

Паварочваем на Пажарны завулак і заходзім у занядбаны дворык дома №4. У адным з будынкаў вугал даху будынку пачынаецца на вышыні болей за 2 метры.

— Чаму так? Аказваецца, вугал пачынаецца на вышыні экіпажа. Раней адмыслова згладжвалі куты, каб экіпаж мог заехаць у двор і не пашкодзіць сцяну будынка.

Што яшчэ адметнага і цікавага расказваюць турыстам пра Магілёў, — у слайдшоў:

  • Царэвіч Аляксей і Мікалай ІІ у парку ДзембавецкагаЦарэвіч Аляксей і Мікалай ІІ у парку Дзембавецкага
  • У адзіным захаваўшымся да нашых часоў будынку XVIIІ стагоддзя на Савецкай плошчы, які быў судом, цяпер музей. Імператар Мікалай ІІ развітваўся тут з афіцэрамі вайсковай стаўкі пасля адрачэння ад прэстолуУ адзіным захаваўшымся да нашых часоў будынку XVIIІ стагоддзя на Савецкай плошчы, які быў судом, цяпер музей. Імператар Мікалай ІІ развітваўся тут з афіцэрамі вайсковай стаўкі пасля адрачэння ад прэстолу
  • На беразе Дняпра ў XVII стагоддзі была драўляная сінагога, распісаная, па адной з версій, прадзедам Марка Шагала. Гэту сінагогу разабралі на дровы ў мірны час у 1938 годзеНа беразе Дняпра ў XVII стагоддзі была драўляная сінагога, распісаная, па адной з версій, прадзедам Марка Шагала. Гэту сінагогу разабралі на дровы ў мірны час у 1938 годзе
  • На беразе Дняпра стаяў касцёл святога Антонія. Далей была яшчэ Пакроўская царква і Свята-Мікольскі манастыр. З гэтых будынкаў  застаўся толькі Свята-Мікольскі манастырНа беразе Дняпра стаяў касцёл святога Антонія. Далей была яшчэ Пакроўская царква і Свята-Мікольскі манастыр. З гэтых будынкаў застаўся толькі Свята-Мікольскі манастыр
  • Савецкая плошча ў 1982 годзе, да адкрыцця мемарыяла “Змагарам за Савецкую ўладу”. На месцы цэнтральнай круглай клумбы быў губернатарскі палацСавецкая плошча ў 1982 годзе, да адкрыцця мемарыяла “Змагарам за Савецкую ўладу”. На месцы цэнтральнай круглай клумбы быў губернатарскі палац
  • Ратуша перажыла першую і другую сусветныя войны і была канчаткова зруйнаваная ў мірны часРатуша перажыла першую і другую сусветныя войны і была канчаткова зруйнаваная ў мірны час
  • Генплан забудовы Савецкай плошчы, калі б Магілёў стаў сталіцай БССРГенплан забудовы Савецкай плошчы, калі б Магілёў стаў сталіцай БССР
  • Палац епіскапа праваслаўнай епархіі Георгія Каніскага пабудаваў пратэстант Іаган Глаўбец. Праваслаўнай іепархіі на той час падпарадкоўваліся ўсе праваслаўныя прыходы БеларусіПалац епіскапа праваслаўнай епархіі Георгія Каніскага пабудаваў пратэстант Іаган Глаўбец. Праваслаўнай іепархіі на той час падпарадкоўваліся ўсе праваслаўныя прыходы Беларусі
  • На месцы, дзе зараз музычная школа, у 1633 годзе быў пабудаваны першы праваслаўны мураваны сабор ў Магілёве – Багаяўленскі. На Першамайскую вуліцу  выходзіла званіца – самы высокі дарэвалюцыйны мураваны будынакНа месцы, дзе зараз музычная школа, у 1633 годзе быў пабудаваны першы праваслаўны мураваны сабор ў Магілёве – Багаяўленскі. На Першамайскую вуліцу выходзіла званіца – самы высокі дарэвалюцыйны мураваны будынак
  • Самы стары будынак Магілёва з захавашыхся з дакладнай датыроўкай – 1790 годСамы стары будынак Магілёва з захавашыхся з дакладнай датыроўкай – 1790 год
  • Самы старадаўні на тэрыторыі Магілёва камены будынак з захваўшыхся дагэтуль выкарыстаўваюць як склад Белтэлекама. У 1620 годзе гэта быў фарны касцёл святога КазіміраСамы старадаўні на тэрыторыі Магілёва камены будынак з захваўшыхся дагэтуль выкарыстаўваюць як склад Белтэлекама. У 1620 годзе гэта быў фарны касцёл святога Казіміра
  • Каля сённяшняга кафэ “Мадэрн” быў самы першы каменны будынак - Ветраная брама, пабудаваная ў XVIстагоддзі, яна не захаваласяКаля сённяшняга кафэ “Мадэрн” быў самы першы каменны будынак — Ветраная брама, пабудаваная ў XVIстагоддзі, яна не захавалася
  • Драмтэатр пабудавалі ў 1888 годзе, ягоныя спектаклі наведвалі Мікалай ІІ, актрыса Вера Камісаржэўская, старшыня часовага ўраду Аляксандр КерынскіДрамтэатр пабудавалі ў 1888 годзе, ягоныя спектаклі наведвалі Мікалай ІІ, актрыса Вера Камісаржэўская, старшыня часовага ўраду Аляксандр Керынскі
  • На месцы этнаграфічнага музея знаходзіўся іезуіцкі калегіум. У 1820, калі іезуітаў забаранілі, калегіўм аддалі пад штаб першай расійскай арміі. І тут утрымлівалі пад вартай 50 удзельнікаў паўстання дзекабрыстаўНа месцы этнаграфічнага музея знаходзіўся іезуіцкі калегіум. У 1820, калі іезуітаў забаранілі, калегіўм аддалі пад штаб першай расійскай арміі. І тут утрымлівалі пад вартай 50 удзельнікаў паўстання дзекабрыстаў
  • Гасцініцы “Вена” і “Брыстоль” знаходзіліся раней у будынку каледжа мастацтваў. Тут знаходзілася стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання ў 1915-1917 гадах, тут Мікалая ІІ арыштавалі і трымалі пад вартай ў 1917Гасцініцы “Вена” і “Брыстоль” знаходзіліся раней у будынку каледжа мастацтваў. Тут знаходзілася стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання ў 1915-1917 гадах, тут Мікалая ІІ арыштавалі і трымалі пад вартай ў 1917
  • Будынак самай першай каменнай гасцініцы ў Магілёве, якая мела назву “Тульская”, усе ранейшыя гасцініцы былі драўляныяБудынак самай першай каменнай гасцініцы ў Магілёве, якая мела назву “Тульская”, усе ранейшыя гасцініцы былі драўляныя
  • У пачатку ХХ стагоддзя тут былі крамы галантэрэйшчыка Ідэльмана і Берштэйна. Сюды падчас першай сусветнай вайны за пакупкамі прыходзілі імператрыца і яе дачкіУ пачатку ХХ стагоддзя тут былі крамы галантэрэйшчыка Ідэльмана і Берштэйна. Сюды падчас першай сусветнай вайны за пакупкамі прыходзілі імператрыца і яе дачкі
  • Касцёл святога Станіслава – галоўны касцёл Расійскай імперыі, яго наведвала Екацярына II. У Магілёве была ўтворана магілёўская каталіцкая метраполія і першым метрапалітам стаў Богуш-СестранцэвічКасцёл святога Станіслава – галоўны касцёл Расійскай імперыі, яго наведвала Екацярына II. У Магілёве была ўтворана магілёўская каталіцкая метраполія і першым метрапалітам стаў Богуш-Сестранцэвіч
  • Будынак музея Бялыніцкага-Бірулі – гэта асабняк магілёўскага шляхціча Аношкіна. Тут жыў імператар Аўстра-Венгрыі Іосіф ІІ. Ён прыехаў у Магілёў інкогніта ў 1780, каб сустрэцца з Екацярынай ІІБудынак музея Бялыніцкага-Бірулі – гэта асабняк магілёўскага шляхціча Аношкіна. Тут жыў імператар Аўстра-Венгрыі Іосіф ІІ. Ён прыехаў у Магілёў інкогніта ў 1780, каб сустрэцца з Екацярынай ІІ
  • Рэзідэнцыя, пабудавана для каталіцкага метрапаліта Богуша-Сістранцэвіча, у канцы XVIII стагоддзя згарэла і яе выкупіў магілёўскі габрэй Цукерман і перабудаваў пад сінагогу, якая стала называцца яго імемРэзідэнцыя, пабудавана для каталіцкага метрапаліта Богуша-Сістранцэвіча, у канцы XVIII стагоддзя згарэла і яе выкупіў магілёўскі габрэй Цукерман і перабудаваў пад сінагогу, якая стала называцца яго імем
  • Корпус Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова – гэта “сціплы” асабняк месціча-міліянера БабовікаКорпус Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова – гэта “сціплы” асабняк месціча-міліянера Бабовіка
  • У 1809 года тут была адкрыта мужчынская гімназія. Яе скончылі прэзідэнт Сенатагавайскіх астравоў Судзілоўскі, даследчык і літаратар Адам Кіркор, герой СССР Ота ШмідтУ 1809 года тут была адкрыта мужчынская гімназія. Яе скончылі прэзідэнт Сенатагавайскіх астравоў Судзілоўскі, даследчык і літаратар Адам Кіркор, герой СССР Ота Шмідт
  • Скульптуры Атлантаў – раскоша часоў губернскага МагілёваСкульптуры Атлантаў – раскоша часоў губернскага Магілёва