У Магілёве адсвяткуюць день народзінаў Адама Кіркора

Знакаміты этнограф, гісторык і выдавец 195 год таму нарадзіўся на Магілёўшчыне.

Пра выбітнага земляка гараджанам распавядзе госць з Мінску, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ спадар Ігар Запрудскі.

Арганізатарам вечарыны выстуаюць «Таварыства беларускай мовы імя Скарыны» і Музей гісторыі Магілёва.

Імпрэза адбудзецца ў нядзелю, 8 снежня, ў Ратушы. Пачатак у 16:00. Уваход вольны.

Даведка:

Адам Ганоры Кіркор нарадзіўся ў 1818 годзе ў вёсцы Слівіна Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні (цяпер Манастыршчанскі раён Смаленскай вобласці). Кіркор найперш вядомы як этнограф, археолаг, публiцыст, выдавец, гiсторык, грамадскi дзеяч. З’яўляўся член-карэспандэнтам Iмператарскага археалагiчнага таварыства (1856), членам Рускага геаграфiчнага таварыства (1857) і Акадэміі ведаў у Кракаве (1873). З 1949 года – член Віленскага статыстычнага камітэта і Віленскай археалагічнай камісіі. Быў рэдактарам газеты «Виленский вестник» і уладальнікам друкарні ў Вільні. Адам Кіркор — аўтар шматлікіх даследванняў па гісторыі, этнаграфіі, археалогіі Беларусі і Літвы.