Што цікавага можна зрабіць у Магілёве

Пачаўся прыём заявак на новы «Кірмаш праектаў», які ладзіць кампанія «Будзьма беларусамі!» сумесна з упраўленнем ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама.

Дасылаць прэзентацыю ідэі і запоўненую заяўку трэба на электронную скрыню kirmash.praektau@gmail.com да 7 студзеня ўключна.

Выніковая прэзентацыя «Кірмашу праектаў» адбудзецца 14 студзеня 2014 года. Месца правядзення будзе абвешчанае ў хуткім часе.

Кантактны тэлефон: (029) 319-93-09 — каардынатар ГКК «Будзьма беларусамі!» па Магілёўскім рэгіёне Юры Стукалаў.

Нагадаем, дзякуючы «Кірмашу», які ўжо праводзіўся ў Магілёве раней, рэалізавалася некалькі культурных праектаў: «Палатно гісторыі ў стылі графіці», «Паэзія ў метро», фестываль «Зялёныя святкі» і іншыя.

Якія задумы прымаюцца

Вашая ідэя павінная быць здольнай вырашыць важную культурніцкую задачу для Магілёва ці пэўнай групы яго жыхароў, а таксама паспрыяць узмацненню прафесійных культурніцкіх супольнасцяў і вызначэнню адметнасці Магілёва.

У прэзентацыі трэба адлюстраваць наступнае:

  • назва прэзентацыі;
  • сутнасць прэзентацыі (што менавіта вы хочаце прадставіць: праект, стратэгію, кампанію, канцэпцыю і г.д.);
  • мэты і задачы (чаму і каму гэты праект неабходны?);
  • фармат праекта, яго ўнікальнасць і (ці) неабходнасць;
  • калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;
  • якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія шукаеце (каманда, дзеянні, партнёры, бюджэт).

 


Па тэме чытаюць:

Якія варыянты прапаноўвалі магілёўцы раней

Цікавыя культурніцкія ідэі гараджан рэалізавалі ў Магілёве