«Akute» і Паліна Рэспубліка сабралі аншлаг у клубе «Cuba»

На прэзентацыю альбома «Рэальнасць і сны» гурта «Akute» 20 красавіка ў Магілёве прыйшло больш за 400 чалавек.

Гэта трэці альбом музыкаў. Міксаванне і майстэрынг для яго былі зробленыя ў Кіеве са Змітром Іваніевым – рэжысёрам украінскага гурта «Океан Ельзы». Музыкі лічаць гэты альбом настолькі трапным, што ён для іх нібыта першы.

Як даведаўся gorad.by аўтар тэкстаў Раман Жыгараў шукаў натхненне ў такіх ўласцівых для ўсіх людзей рэчах, як смерць і каханне. Сярод песень новага альбому ёсць і такія, якія звязаны з падзеямі ў жыцці аўтара. Якія менавіта, музыка не раскрыў, бо лічыць, што гэта таямніца кожнага творчага чалавека.

— Калі раскрыць усе сакрэты, то не застанецца нічога слухаць увогуле, тое і ў музыцы, і ў літаратуры. Ніводны аўтар не раскажа ўсіх таямніц. І ў гэтым, насамрэч, ёсць тая самая фішка, —распавядае gorad.by Раман Жыгараў.

Фота budzma.by