На курсах “Мова нанова” можна даведацца, як будзе тваё імя па спрадвечна беларуску

Першы бясплатны занятак  ў Магілёве пройдзе ў нядзелю, 11 мая.

Пачатак у 14:00. Месца правядзення — завулак Чкалава, 16.

На першым занятку стваральнікі курсаў Глеб Лабадзенка ды Алеся Літвіноўская распавядуць пра пра спрадвечна беларускую форму вашага імя і пра тое, як вышукваць ілжэсяброў перакладчыка ў мове. Таксама можна будзе папрактыкавацца ў прыгожым маўленні, пачуць голас Янкі Купалы і паспаборнічаць ў моўных вынаходніцтвах.

Бясплатныя курсы “Мова нанова”  праходзяць таксама ў Кракаве, Бабруйску, Гродна, Баранавічах, Брэсце, Маладзечна і Нясвіжы. Яны былі распачаты ў Мінску ў студзені філолагам Алесяй Літвіноўскай і журналістам Глебам Лабадзенкам, куды на іх прыйшло ажно 300 чалавек.