У Магілёве зноў пройдуць “Зялёныя святкі”

На фэсце традыцыйнай культуры можна будзе патанцаваць, сплесці траецкія вянкі, пакаштаваць распісныя пернікі, салодкія кветкі, самаробны сыр.

На працягу ўсяго мерапрыемства  — музычна-танцавальнае суправаджэнне ў выкананні капэлы “Натаку” (Мінск) і танцавальнага клуба “Сіта” (Мінск), гульні, кірмаш рамёстваў, танцавальныя майстар-класы.

Усіх жадаючых чакаюць 1 чэрвеня на тэрыторыі этна-комплекса ў Казіміраўцы. Уваход вольны.

Нагадаем, 29 чэрвеня мінулага года ў Дзень горада прайші першыя “Зялёныя святкі”.

 

Праграмма свята

14:00 – 15:00

  • можна наведаць кірмаш рамёстваў, сплесці сабе траецкія вянкі, усім жадаючым дзяўчатам заплятуць прыгожыя косы;
  • гурт “Журавінкі” з вёскі Цяхцін Бялыніцкага раёна зладзіць траецкі абрад, у якім змогуць прыняць удзел усе жадаючыя;
  • гурт “Весялухі” клуба аматараў фальклорнай песні “Добрасць” (вёска Касцюшкавічы, Крычаўскі раён) прадставіць веснавыя ды траецкія песні.
 

15:00 – 16:00

  • канцэртная праграма для дзяцей ад гуртоў «Калыханка» (Міханавічы, Мінскі раён) і «Верабейкі» (Любань, Мінская вобласць);
  • выступленні аўтэнтычных гарманістаў: Русецкі Дмітрый Патапавіч (Клічаў, Магілёўская вобласць), Семашкевіч Васіль Васільевіч (Любань, Мінская вобласць), Віктар Шыпкоў (вёска Маркавічы Гомельскага раёну);
  • майстар-класы па рамёствах (шапавальства, лепка з гліны, птушкі з паперы);
  • гульнёвая пляцоўка для маладых матуль і самых маленькіх дзетак, майстар-клас па народных забаўлянках (праект «Забаўлянкі для Янкі», Віцебск);
  • на танцавальнай пляцоўцы – танцы Мсціслаўскага раёна з У.А.Ціханоўскім.
 

16:00 – 17:00

  • танцавальная пляцоўка – гурт “Весялухі” клуба аматараў фальклорнай песні “Добрасць” (вёска Касцюшкавічы, Крычаўскі раён);
  • гульнявую праграму для дзяцей ад 6 год працягваюць Сяргей Выскварка і «Верабейкі» (Любань, Мінская вобласць);
  • на рамесніцкіх пляцоўках  –  лялькі з травы, ткацтва паясоў, пляценне капелюшоў з саломы;
  • гатаванне і дэгустацыя кулагі.
 

17:00 – 18:00

  • працяг майстар-класаў па рамёствах (жаночае рукадзелле, выраб традыцыйнай лялькі), гульні і танцы;
  • вырабы з гліны на ганчарным коле, набіванка, выцінанка, вязанне, вышыўка, тэкстыльныя лялькі;
  • з дзецьмі пагуляе Ларыса Рыжкова, этнапедагог і кіраўнік гурта «Калыханка» (Міханавічы, Мінскі район);
  • этнахарэограф Сяргей Выскварка правядзе танцавальны майстар-клас для дзяцей і дарослых.
 

18:00 – 20:30

  • вячэрні постфальклёрны канцэрт. Траецкія, русальныя, купальскія спевы ў выкананні гуртоў «Паўночная Сухадроўка» (Віцебск), «Глейна» (Гарадок), «Рутвіца» (Мінск), «Мярэжа» (Мінск), «Горынь» (Мінск).
  • традыцыйная інструментальная музыка і лірычныя спевы. Выступяць гурты «Варган» (Полацк), клуб традыцыйнага мужчынскага спеву «Дунай» (Мінск), «Рада» (Мінск), Раман Яраш і Юлія Літвінава (Мінск), музыкі з Мінска Яўген Барышнікаў, Дзяніс Сухі, Стась Чавус, Васіль Грынь, гурт дударскай музыкі «Люташ» (Мінск). Завершыць праграму выступ гурта «Ягорава Гара» з акустычна-электроннай праграмай (Гомель).
 

Як даехаць?

Праезд да прыпынку «Зялёны гай». Аўтобусы: № 4, 5, 12, 16, 22, 23, 28, 30, 33, 44, 46, 47. Маршрутныя таксі: № 8, 10, 12, 23, 26, 26,31, 34, 37, 43. Паглядзець месца на карце.