Творчая сустрэча з выпускнікамі Школы маладога пісьменніка адбудзецца 25 чэрвеня.
На сустрэчу прыедуць:
- Вольга Агапонава (Гародня)
- Мікіта Волкаў (Мінск)
- Лілія Гусарава (Магілёўскі р-н)
- Артур Камароўскі (Гародня)
- Анастасія Кацюргіна (Гомель)
- Міраслаў Шапавалаў (Мінск)
- Павел Якуць (Мінск),
- а таксама пісьменніцы Віка Трэнас і Анка Упала.
Уваход вольны. Сустрэча адбудзецца ў сераду, 25 чэрвеня ў грамадскім цэнтры «Кола» па адрасе завулак Чкалава, 16. Пачатак у 14:30.
Імпрэза пройдзе ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!».