25 верасня бясплатная пешаходная экскурсія па гістарычнай частцы горада будзе праходзіць адначасова на дзесяці мовах.
Сярод моў экскурсіі – беларуская, польская, іспанская, украінская, іўрыт, татарская, ангельская, французская і іншыя. Мерапрыемства прысвечана міжнароднаму дню еўрапейскіх моў. Яго арганізатары – магілёўскі філіял Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны.
Пачатак экскурсіі на Замкавай гары (парк Горкага) у 18:00. Удзел бясплатны.
Дадатковая інфармацыя ў суполцы мерапрыемства ў «ВКонтакте».
Таксама чытаюць па тэме: