Магілёўскі дзіцячы Дом просіць дапамогі ў гараджан

З 4 ліпеня па 4 верасня  межнарожны дабрачынны праект збірае сродкі для выхаванцаў Магілёўскага Дома дзіцяці. Сабраныя грошы пойдуць на набыццё падгузнікаў, дзіцячай вопраткі і абутку, пасцельнай бялізны, лекаў.

Каму дапамагаем?

У Магілёўскім Доме дзіцяці выхоўваюца дзеці з арганічнай паразай цэнтральнай нервовай сістэмы і псіхікі.

Па мяркаванню нам. дырэктара на гаспадарчай частцы Людмілы Жохі, у большасці з гэтых дзетак мала шанцаў знайсці сабе новых бацькоў, а ўсталяваныя дзяржавай сацыяльныя стандарты для сірот не заўсёды і не ва ўсім адпавядаюць запатрабаванням такіх дзяцей.

Напрыклад, ўвесь час не хапае прадметаў гігіены — падгузнікаў, катэтараў для кармлення, прысыпак, вільготных сурвэтак. У дзень патрэбна не менш за 4 падгузнікі на кожнага малога. Гэта лічба памнажаецца на 140 (столькі ў Доме дзіцяці выхаванцаў) — атрымаецца штодзённая патрэба.

Мы спадзяемся, што пры дапамозе неабыякавых магілёўцаў,атрымаецца хаця б часткова вырашыць праблему.

 

Дапамагчы магчыма:

Патэлефанаваўшы з гарадскога тэлефона па нумар 8-902-101-3333 вы аўтаматычна ахвяруеце 7400 рублей. Гэтая сума будзе ўключана ў ваш рахунак аплаты за тэлефон. Першыя 10 секундаў пасля званка аператар тлумачыць умовы. Каб тэлефанаванне стала дабрачынным,  трэба дачакацца словаў удзячнасці.

Абаненты МТС могуць даслаць SMS на нумар 553. Паведамленне трэба пачаць з лічбы 505, праз прабел набраць лічбу ўласна ахвяраваня.

Праз любое аддзяленне банка, альбо пошты (р/р 3015041297045, у філіі № 514 ОАО «АСБ Беларусбанк» код 614. УНН 600978346).

 

Дарэчы

Нядаўня завершылася акцыя па збору сродкаў для Бабруйскага дзіцячага дома. Агулам на яго рахунак пералічана 11 млн. 200 рублёў.

 

Аб праэкце

Праэкт «Захавай жыццё» належыць межнароднаму дабрачыннаму грамадскаму аб’яднанню «Здараўе ў XXI стагоддзе», якое было зарэгістравана ў 2003 годзе. Асноўным накірункам дзейнасці з’яўляецца дапамога дзецям-сіротам. Таксама існуюць ініціятывы па падтрымцы малазабяспечаных катэгорый насельніцтва краіны — ветэранаў, інвалідаў, шматдзетных сем’яў.

 

Інфармацыю аб  праэкце «Захавай жыццё»  магчыма атрымаць на сайце www.opeka.by, таксама па тэлефоне +375(17)280-05-56

 

Паводле iнфармацыi tut.by