З гэтымі пытаннямі gorad.by звярнуўся да спецыялістаў цэнтра сацыяльнай абароны Кастрычніцкага раёна.
— Дзяржава падтрымлівае шматдзетныя сем’і і сем’і , даход якіх на аднаго чалавека менш за 442 360 рублёў, — адзначыла спецыяліста па адраснай дапамозе Святлана Кліндухава.
Памер адраснай дапамогі складае розніцу паміж прыбыткам сям’і і пражытковым мінімумам. Заява разглядаецца напрацягу 1 месяца. Дапамога будзе аказвацца на пряцягу 6 месяцаў.
Калі сям’я падала дакументы, напрыклад, у жніўні, то дапамога будзе з верасня. Грошы пераводзяцца на асабісты банкаўскі рахунак.
Хто можа звярнуцца па дапамогу
Грамазяне, якія трапілі ў цяжкае жыццёвае становішча (патрабуецца дарагая аперацыя, лекі, падрыхтоўка дзяцей да школы) , могуць атрымаць адзінаразавую дапамогу.
Прыбытак сям’і павінен складаць менш за 150% пражытковага мінімуму – гэта 663 540 рублёў на аднаго члена сям’і.
Калі пытанне вырашыцца
Памер дапамогі вызначае спецыяльная камісія. Тэрмін разгляду – 5 дзён. Тэрмін выплаты – 10 дзён. Аказаная падтрымка будзе складаць ад 221 180 рублёў да 5 бюджэтаў пражытковага мінімуму.
Хто можа прэтэндаваць на бясплатнае харчаванне для дзяцей
Акрамя гэтага можна аформіць бясплатнае харчаванне на дзяцей да 2 гадоў.
— Разгляд заявы зойме ад 5 дзён да 1 месяца — паведаміла спецыяліст цэнтра сацыяльнай абароны Кастрычніцкага раёна Маргарыта Баранава.
Пры гэтым, той, хто падае заяву, павен абавязкова працаваць або стаяць на ўліку ў цэнтры занятасці.
— А калі нараджаюцца трайняты, то сям’я аўтаматычна атрымоўвае бясплатнае харчаванне. Такое было ў нас толькі аднойчы, 3 дзяўчынкі нарадзіліся. Сілкаванне налічаецца з 1 дня наступнага месяца. Харчаванне можна атрымаць у крамах №4, №49, №85, — адзначыла Маргарыта Баранава.
Якія паперы трэба сабраць
Па-першае, усе патрэбныя дакументы для адраснай дапамогі збіраюцца за апошнія 12 месяцаў, для бясплатнага харчавання — за апошнія 6.
Поўны пералік дакументаў для атрымання матэрыяльнай дапамогі або бясплатнага харчавання (пры розных умовах – розныя варыянты патрэбных дакументаў):
• Пашпарт (арыгінал, копія старонкі 31,32, прапіска).
• Пасведчанне аб нараджэнні дзіцёнка (арыгінал і копія) і копія даведкі па форме Ф-2(для жанчын, якія нарадзілі дзіцёнка па-за шлюбам; арыгінал);
• Пасведчанне аб заключэнні шлюбу або рашэнне суду аб скасаванні шлюбу(арыгінал, копія);
• Даведка з месца жыхарства аб сладзе сям’і (арыгінал);
• Працоўная кніжка — для непрацуючых членаў сям’і (арыгінал, копія);
• Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі ІП (арыгінал, копія);
• Пенсіённае пасведчанне(арыгінал, копія) ;
• Пасведчанне інваліда (арыгінал, копія);
• Даведкі аб фактычна атрыманых прыбытках кожнага члена сям’і за апошнія 6 або 12 календарных месяцаў(арыгіналы);
• Даведкі аб зарплаце (форма -95) кожнага члена сям’і за апошнія 6 або 12 календарных месяцаў(арыгіналы);
• Дакументы, якія пацвярджаюць суму атрыманых аліментаў (форма Ф-46; арыгінал);
• Даведкі пра размер аттрыманых дапамог форма Ф-140 ад 05.10.10 прыкладанне (русск. приложение) 8, за апошнія 6 або 12 месяцаў, калі яны выплачваюцца не органамі па працы, занятасці і сац. абароне(арыгінал);
• Даведкі з дзіцячага садка аб кошце патанення (руск. удешевления) харчавання — для ўсіх дзяцей (арыгінал);
• Даведка з установы аховы здароўя аб тым,што дзіцёнак не наведвае дзяцячы садок з палутара гадоў жыцця(арыгінал);
• Даведкі на ўсіх дзяцей, якія наведваюць установы адукацы(арыгінал);
• Даведкі пра наяўныя ва ўласнасці жылыя памяшканні на ўсіх членаў сям’і (БТІ).
Куды звяртацца
Па пытаннях звяртацца па месцу жыхарства у тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнай абароны насельніцтва:
— Упраўленне сацыяльнай абароны адміністрацыі Кастрычніцкага раёну: вуліца Чыгрынава, 8, кабінет 5. Тэлефон – (0222) 46-42-80.
— Упраўленне сацыяльнай абароны адміністрацыі Ленінскага раёну: пр-т Міра, 55-а. Тэлефон -(0222) 32-70-38.
Даведка:
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта па тэлефоне (0222) 25-23-79.