Дзелавому стылю адзення «рэкамендавана прытрымлівацца» навучэнцам 5-11 класаў агульнаадукацыйных школ.
Што можна насіць у школу, а што – не, як вырашаюцца спрэчныя пытанні — па каментары gorad.by звярнуўся ў сярэднюю школу №18 горада Магілёва.
Хто сочыць знешнем выглядам вучняў
Дагляд ажыцяўляецца класнымі кіраўнікамі і адміністрацыяй школы.
Якія меры прымаюцца пры выяўленні парушэння
У першаю чаргу, паведамляецца бацькам. Калі ёсць магчымасць даслаць вучня дамоў, каб пераапрануцца, вучань дасылаецца.
Калі парушэнне дробнае: багата ўпрыгожванняў, занадта яркі макіяж і г.д. – вырашаецца на месцы. Вучань абавязаны падпарадкавацца загаду зняць упрыгожванні, змыць макіяж.
Адзіная форма –можна ці не?
Адзінага віда школьнай формы дагэтуль няма, але савет пэўнай школы можа сабрацца і вырашыць: трэба адзіная форма ў школе ці не. Калі вырашана ўвесці агульны від формы, тады мадэлі, камплекты вызначаюцца саветам школы сумесна з бацькамі школьнікаў.
Што наконт джынсаў
Джынсавая тканіна і вырабы з яе ў Беларусі па-ранейшаму забаронены для школьнікаў. «Тканіна не адпавядае дзелавому стылу» — пра гэта паведаміла начальнік упраўлення адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Зоя Хахлова 17 жніўня на прэс-канферэнцыі , прысвечанай пытанням падрыхтоўкі школ да новага навучальнага год.
Якая тканіна лепш
Восенню-вясной лепш баваўняная (руск. хлопковая), з невялікім даданнем віскозы.
А зімою – натуральная шарсцяная, таксама з даданнем віскозы.
Сінтэтычная тканіна не мнецца, аднак дрэнна захоўвае цяпло і не вельмі карысна для скуры.
А што да ранцаў?
Увесь спектар колераў даступны для вучнёўскіх ранцаў. Галоўнае — каб не былі намаляваныя забароненыя сімвалы, абразлівыя і нецэнзурныя словы.
Дзе вырашаюцца спрэчныя моманты
Спрэчныя моманты вырашаюцца на ўзроўні класных кіраўнікоў, адміністрацыі школы, аднак калі момант вельмі востры, то разбіраецца будзе савет школы.
Карысная спасылка: Што можна апранаць у школу