Нарада педадагічнага актыву Беларусі прайшла 29 жніўня. У ёй прымаў удзел міністр адукацыі Сяргей Маскевіч, піша БЕЛТА.
На нарадзе была агучана прапанова устанаўлення падчас уступнай кампаніі мінімальнага прахаднога бала па профільных прадметах.
— У мэтах павышэння эфектыўнасці адбору абітурыентаў у ВНУ мы ўносім прапанову аб устанаўленні падчас уступнай кампаніі мінімальнага прахаднога бала па профільных прадметах — адзначыў Сяргей Маскевіч.
Ён дадаў, што адсеў студэнтаў (як і ў большасці ВНУ свету) ідзе па выніках першай сесіі.
А крыху раней…
Раней, на канферэнцыі 17 жніўня міністр адукацыі заявіў: «Задача не ў тым, каб паступіць, а ў тым, каб атрымаць веды. І калі ў нас сфармавалася такое меркаванне, што для таго, каб вучыцца ў ВНУ, трэба мець высокі ўзровень зыходных ведаў, то ў многіх краінах наогул паступаюць без усялякіх іспытаў — ідзі запісвайся і вучыся».
Якім будзе минімум – вырашыцца пазней
Засталося вырашыць, якой будзе гэтая ніжняя планка, якую ўсё ж хочуць увесці.
Нагадаем, што ў Беларусі яна існавала некалькі гадоў. Сертыфікат ЦТ давалі ўсім, хто набраў, да прыкладу, па рускай мове не менш за 20 балаў. У 2008 годзе шкалу тэрмінова панізілі па некалькіх прадметах, бо 37% абітурыентаў не дацягнулі да лічбы ў 20 балаў.
На уступную кампанію-2009 мінімальны бал быў адменены.
Дарэчы
У Літве прахадны парог ўсталёўваюць ўжо пасля тэставання — адсякаюцца 10% горшых вынікаў.