Падняліся цэны на беларускія лекі

Пакуль што прэпараты, кошты на якія павысіліся, можна знайсці ў Магілёве яшчэ па старых цэнах.

Максімальныя адпускныя цэны на некаторыя беларускія лекі ў сярэднім падняліся на 15%, адпаведна пастанове мінэканомікі Беларусі ад 6 верасня 2011 года. На думку міністэрства эканомікі, павышэнне максімальных цэн забяспечыць бясстратную работу фармацэптычным прадпрыемствам Беларусі.

Павышэнне абумоўлена падаражэннем імпартных субстанцый, матэрыялаў, энэргарэсурсаў. Асноўныя спажыўцы інфузійных раствораў – лячэбныя ўстановы рэспублікі.

Аднак, нягледзячы на гэта, лекі можна знайсці і ў аптэках. «Зараз яшчэ з большага засталіся рэшты лекаў па старых цэнах, але новая закупка ўжо будзе праводзіцца па новых коштах»- паведамілі gorad.by у магілёўскай аптэцы №2.

Новыя кошты на некаторыя лекі (у бел. рублях)

Навакаін

раствор для ін’екцый (250 мл)

2 530

Фурацылін

раствор 0,02% (бутэлька 200 мл)

2 465

Фурацылін

раствор 0,02% (пакет 500 мл)

3 400

Хларыд Натрыя

раствор для ін’екцый 10% (200 мл)

2 615

Амінакапронавая кіслата

раствор для інфузій (100 мл)

2 965

Хларыд Калія

раствор для інфузій (50 мл бутэлька)

2 390

Глюкоза

раствор для інфузій 200 мл

2 565

Поўны пералік — тут.

Дарэчы, апроч павышэння коштаў на лекі, змяніліся і найменні форм асобных лекавых сродкаў.