Некаторыя крамы спрабуць прадухіліць дэфіцыт абмежаваннямі

У Магілёве, у прыватнасці, у некаторых прадуктовых крамах гандлёвай сеткі «Квартал» аб’ява каля касы са спасылкай на пастанову адміністрацыі папярэджвае аб такіх абмежаваннях.

Распараджэнне №193 ад 30 жніўня 2011 года, заўважанае gorad.by у магазіне «Квартал» па бульвары Непакораных у Магілёве, прадугледжвае наступныя абмежаванні набыцця тавараў:

вагавы тавар –  не больш за 3 кілаграмы аднаго віда прадукцыі на адны рукі.

адзінкавы тавар – не больш за 5 адзінак аднаго віда прадукцыі на рукі.

Крамы могуць прымаць такія рашэнні

Як патлумачыў gorad.by старшыня упраўлення ганлю і паслугаў магілёўскага гарвыканкама Ігар Журун, дадзеныя пастановы – уласныя ініцыятывы ганлёвых прадпрыемстваў і адміністрацыі крамаў, якія, аналізуючы сітуацыю руху продажу тавараў у мэтах недапушчэння іх дыфіцыту і прымаюць такія рашэнні.

Ці адбілася на пакупніках?

Gorad.by апытаў некалькі пакупнікоў крамы «Квартал», дзе была заўважана таблічка з нагадваннем пра нормы водпуску тавараў.

Gorad.by: Як вы ставіцеся да абмежавання?

Уладзімер Мацькоў (пакупнік): Честно говоря, впервые слышу про это ограничение.

Анастасія Рабычына (пакупнік, студэнтка): Первый раз слышу.

Gorad.by: Ці адбілася на вас як-небудзь абмежаванне куплі?

Уладзімер Мацькоў (пакупнік): Никак не отразилось.

Анастасія Рабычына (пакупнік, студэнтка): Не слышала, не знала и никак не отразилось.

Цікавостка ў тэму

У Брэсцкай вобласці ў сярэдзіне лета — ў пік попыта на харчовыя тавары – было прадана за некалькі дзён 800 тон солі. Дагэтуль месячны аб’ём продажу солі складаў 10 тон. Гэта значыць, што за некалькі дзён аб’ём продажу перавысіў сярэднемесячную норму ў 80 разоў.

___________________________________________________________________________________________

Матэрыялы па тэме

Як змяніліся цэны на прадукты ў Магілёве ў верасні