Магілёўскія пенсіянеры атрымліваюць пасведчанні кіроўцы аўто: рэкорды і антырэкорды

«Пенсіянеры сядзяцца за руль», паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Віктар Каралёў.

Пасведчанні кіроўцы ў 2010 годзе атрымалі ў Магілёве 37 жанчын і 1 мужчына, паведамляе tvrmogilev.by.

Рэкорды

Мужчыны: у 2010 годзе 67-гадовы жыхар Асіповіч здаў на правы з першага разу, як тэорыю так і практыку.

Жанчыны: 68-гадовая магіляўчанка здала тэорыю з першай спробы, а вось практыку з другой.

Антырэкорды:

Жанчыны: адной з пенсіянерак на здачу практыкі і тэорыі спатрэбілася 7 спроб на кожную.

Мужчыны: здача тэорыі з 18-ай спробы.

А ці ёсць абмежаванні?

Абмежаванняў няма. Аднак, стан здароўя павінен дазваляць кіраваць транспартам: павінна быць даведка аб прыдатнасці да кіравання аўтамабілем.

Дарэчы, на іспытах патрабаванні для ўсіх аднолькавыя: прайсці тэсты на камп’ютары і сдаць іспыт па кіраванні.