Культурная спадчына Магілёўшчыны ўразіла экспертаў ЮНЭСКА

Цяпер статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ЮНЭСКА носяць 9 аб’ектаў магілёўшчыны, і гэта рэкорд сярод іншых рэгіёнаў Беларусі.

Усе гэтыя «цуды» магілёўшчыны жывыя і сёння

Усе гэтыя «цуды» магілёўшчыны жывыя і сёння

Ў спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурных каштоўнасцяў ЮНЭСКА патрапілі яшчэ тры аб’екты магілёўшчыны.

Такое рашэнне прыняла Рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры.

Галоўным крытэрам для ўнясення аб’ектаў у спісы ЮНЭСКА называецца іх захаванасць у «жывым» выглядзе і натуральны працэс пераемнасці ад носьбітаў к нашчадкам.

Што гэта за аб’екты?

Тэхналогія пляцення лапцяў у Дрыбінскім раёне, якую аднавілі па аўтэнтычных узорах. Гаворка ідзе аб так званых адкрытых («зрачых») лапцях, характэрнай толькі для Дрыбіншчыны.

Абрад «Бразгун» і яго складовы элемент — ушанаванне іконы святых Пятра і Паўла (вёска Наркі, Чэрыкаўскі раён). Абрад цікавы тым, што спалучыў у сабе элементы язычніцтва (пакланенне крыніцы) і хрысціянства (шанаванне іконы Пятра і Паўла). Адметны і той факт, што крыніца пачала біць менавіта ў дзень гэтых святых і лічыцца абярэгам вёскі.

Песні традыцыйнага вясельнага і хрэсьбіннага абрадаў вёскі Паршына Горацкага раёна. Песні выконваюцца на мясцовым дыялекце і па меркаванні спецыялістаў, з’яўляюцца ўнікальнымі як паводле манеры выканання, так і паводле рэпертуару.

Па словах вядучага рэдактара Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы Вольгі Семчанка, як піша сайт аблвыканкама, усе гэтыя «аб’екты» не толькі захаваліся, але і жывуць у рэальным часе: дзеці і моладзь пераймаюць майстэрства пляцення лапцей, вучацца пець песні, удзельнічаюць у абрадах.

У чым сэнс канвенцыі ЮНЭСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны?

Адной з галоўных метаў яе з’яўляецца ахова сусветнай культурнай спадчыны.

Пад «аховай» маецца на ўвазе: «…прыняцце захадаў з мэтай забеспячэння жыццяздольнасці нематэрыяльнай культурнай спадчыны ўключна з яе ідэнтыфікацыяй, дакументаваннем, даследаваннем, захаваннем, абаронай, папулярызацыяй, павышэннем яе ролі, яе перадачу, галоўным чынам, з дапамогай фармальнай і нефармальнай адукацыі, а таксама адраджэнне розных аспектаў такой спадчыны».

Даволі шырокі і пералік формаў дапамогі арганізацыі краінам-ўдзельніцам:

— даследаванні, якія датычаць розных аспектаў аховы;

— аказанне паслуг экспертаў і носьбітаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны;

— падрыхтоўка неабходнага персаналу;

— распрацоўка нарматыўных і іншых мер;

— стварэнне і забеспячэнне функцыянавання інфраструктур;

— выдзяленне абсталявання і ноу-хау;

— іншыя формы фінансавай і тэхнічнай дапамогі, уключна, у пэўных выпадках з выдзяленнем пазык пад нізкія працэнты і ахвяраванняў.

Праўда, сярод ўмоў аказання дапамогі ЮНЭСКА пазначае: « ..у межах сваёй дзейнасці па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны кожная дзяржава-ўдзельніца імкнецца забяспечыць па магчымасці самы шырокі ўдзел супольнасцяў, груп, асобных людзей, якія займаюцца стварэннем, захаваннем і перадачай такой спадчыны, а таксама актыўна прыцягваць іх да кіравання такой спадчынай».

Таксама, сярод умоў аказання дапамогі, у тым ліку і фінансавай, называецца падача адпаведнай заяўкі з канкрэтнымі прапановамі па захаванню аб’екта, а таксама пералік неабходных дзеянняў і ацэнка звязаных з гэтым расходаў.

Магілёўшчына плануе і надалей захоўваць нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці

Па словах Вольгі Семчанка, праца па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны будзе працягвацца, тым больш, што ў Магілёўскай вобласці захавалася яшчэ нямала абрадаў, песень, танцаў, рамёстваў, вартых гэтага высокага статусу.

Акрамя таго, у 2012 годзе пачнецца падрыхтоўка матэрыялаў пра многія з гэтых аб’ектаў с мэтай унясення іх у рэпрэзентатыўны спіс шэдэўраў нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны ЮНЭСКА.