Рэгістрацыя на ІІ этап рэпетыцыйнага тэсціравання пачнецца у студзені

У Магілёве рэгістрацыя на ІІ этап рэпетыцыйнага цэнтралізаванага тэставання (РЦТ) будзе адбывацца 2 -20 студзеня 2012 года.

Напісанне тэстаў будзе праходзіць па выходных з 15 студзеня па 26 лютага 2012 года.

Праверыць свае веды на рэпетыцыйным тэсціраванні каштуе як раней – 30 000 беларускіх рублёў за кожны прадмет. Ажыццявіць аплату можна ў любым аддзяленні АСБ «Беларусбанк».

Час пачатку таксама не змяніўся – 11:00.

Зарэгістравацца можна ў аб’яднаным цэнтры рэгістрацыі ў online-рэжыме (калі рэгістрыруецеся ў online-рэжыме – прыходзіць у пункт тэсціравання не трэба).

Можна праглядзець відэа-урок па анлайн-рэгістрацыі.

Правілы паводзін не змяніліся. Нельга карыстацца ніякай літаратурай, калькулятар дазволены толькі на іспытах па хіміі і фізіцы, праносіць тэлефон і іншыя сродкі перадачы інфармацыі ў аўдыторыю забаронена. З сабою трэба мець пашпарт, чорную асадку (руск. ручку), пропуск, квітанцыю аб аплаце (пры online-рэгістрацыі).

Матэрыял па тэме: Дзе можна зарэгістравацца на тэсціраванне, як аплаціць

Вынікі РЦТ стануць вядомы праз 14 працоўных дзён пасля напісання, але, як паказвае практыка, вынікі з’яўляюцца і раней. Паглядзець іх можна на сайце rct.bru.mogilev.by.

Поўны графік правядзення і рэгістрацыі на ІІ этап РЦТ

Вучэбны прадмет

Дата тэставання

Тэрміны рэгістрацыі

Біялогія

Грамадазнаўства

15 студзеня

2 — 12 студзеня

Хімія

Замежныя мовы

Сусветная гісторыя

22 студзеня

9 – 19 студзеня

Фізіка

Гісторыя Беларусі

Геаграфія

29 студзеня

16 — 26 студзеня

Матэматыка

5 лютага

23 студзеня -2 лютага

Руская мова

12 лютага

30 студзеня — 9 лютага

Беларуская мова

19 лютага

6 – 16 лютага

Рэзервовы дзень

(па ўсіх прадметах)

26 лютага

20 — 23 лютага

Дзе ў Магілёве напісаць РЦТ і задаць пытанні

Код


Пункт тэсціравання

Адрас

Тэлефон

301

Беларуска-Расійскі ўніверсітэт

пр.Міра, 43, к.221

25 36 03

303

Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання

пр. Шмідта, 3, к.100а

48 33 30

305

Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.А. Куляшова

вул. Касманаўтаў, д.1, к.201

28 41 11

306

Магілёўскі дзяржаўны палітэхнічны каледж

вул. Першамайская, 93, к.209

25 67 33

 

Дзе ў Магілёве напісаць РЦТ і задаць пытанні