Пачаўся ІІІ этап рэпетыцыйнага тэсціравання, якое праводзіцца у трох вну Магілёва

Генеральная рэпетыцыя цэнтралізаванага тэсціравання будзе праходзіць ў Магілёве да 29 красавіка. Тэставанне пішацца ў карпусах БРУ, універсітэта харчавання і МДУ Куляшова.

Заключны этап рэпетыцыйнага тэсціравання пачаўся. Усе, хто здаваў РЦТ раней, ведаюць, дзе аплачваць і рэгістравацца, а яшчэ больш упэўнена будуць адчуваюць сябе на галоўным цэнтралізаваным тэсціраванні.

Колькі часу адводзіцца на кожны прадмет

Беларуская, руская, замежная мовы, хімія, біялогія – 120 хвілін.

Фізіка, матэматыка – 180 хвілін.

Гісторыя Беларусі, грамадазнаўства, геаграфія, сусветная гісторыя – 90 хвілін.

 

Расклад тэстаў

Прадмет

Дата тэсціравання

Тэрміны рэгістрацыі

Хімія

Замежныя мовы

Сусветная гісторыя

25 сакавіка

12-22 сакавіка

Фізіка

Гісторыя Беларусі

Геаграфія

1 красавіка

19 – 29 сакавіка

Матэматыка

8 красавіка

26 сакавіка — 5 красавіка

Руская мова

22 красавіка

9 – 19 красавіка

Беларуская мова

Рэзервовы дзень (па ўсіх прадметах)

29 красавіка

16 – 26 красавіка

 

Нюансы

Калі інфармацыі пра вынікі няма ў інтэрнэце, то яе можна даведацца ў пункце тэсціравання.

Нагадаем, максімум можна здаваць 3 прадмета.

Тэсціраванне па беларускай мове супадае з рэзервовым днём. Калі вам трэба здаваць мову і яшчэ адзін прадмет, то варта звярнуцца ў Рэгіянальны цэнтр тэставання.

На тэсціраванні абавязкова наяўнасць пашпарта, ніякі іншы дакумет (пасведчанне аб нараджэнні, студэнцкі і інш.) не дазваляе прайсці на тэст. Калі свайго пашпарта няма то, можна выкарыстаць пашпарт бацькоў.

Бланк з заданнямі забіраць з сабою нельга.