Гараджане могуць дапамагчы дзецям з малазабяспечаных сем’яў

Акцыю пад назвай «Дзіцячыя ўсмешкі» аб’явіў сацыяльны цэнтр абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна Магілёва.

На працягу чэрвеня гараджане могуць прыносіць цацкі, канцтавары, вопратку ці кнігі па адрасе: Магілёў, вуліца Раманава, 1. Таксама дапамагчы можна грашыма.

Амаль у кожным доме ёсць старыя цацкі, вопратка ці абутак, з якіх свае дзеці ўжо выраслі. Калі гэтыя рэчы знаходзяцца ў добрым стане — яны вельмі спатрэбяцца іншым. Ахвяраванні будуць перададзены дзецям з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў горада. Таксама дапамога чакае маладых матуль-сірот і дзецей, што засталіся без апекі бацькоў.

Дабрачынны рахунак: №3642002100055, філіял № 700 ОУ АСБ «Беларусбанк», код 536, МФО 153801536 УНН 700569133.

Тэлефон для даведак: 8(0222) 22-53-03.