Магілёўцам будуць раздаваць цукеркі за беларускія словы

Каб атрымаць падарунак, трэба сустрэць валанцёра і запісаць у ягоны сшытак любімае слова на беларускай мове.

Валанцёраў можна сустрэць 21 лютага з 12:00 да 17:00 на Ленінскай і Першамайскай вуліцах, а таксама на пляцоўцы каля дыягнастычнага цэнтра.

Жадаючыя стаць валанцёрамі, могуць звяртацца ў групу акцыі Вконтакте або па тэлефоне +375 (29) 823-03-37 (Сяргей). Кожны валанцёр атрымае набор цукерак у падарунак.

Акцыя прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы.

У суботу, 22 лютага акцыя працягнецца – у Палацы культуры вобласці пройдзе ўсебеларуская дыктоўка і пяцібор’е. Пачатак у 13:00. У гэтым годзе дыктоўку магілёўцы будуць пісаць па тэксту класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага з яго твору «На імперыялістычнай вайне». Скончыцца мерапрыемства канцэртам і беларускай дыскатэкай (глядзець праграму).

 


Па тэме чытаюць:

Пры якіх умовах беларус загаворыць па-беларуску?

Беларускае моўнае пытанне: каго яно хвалюе ў Магілёве (+ тэст-апытанне)