Як зрабіць беларускія музеі больш цікавымі

Арганізатары «Кірмаша праектаў» чакаюць прапаноў аб стварэнні клубаў па інтарэсах пры музеях, pop-up праектаў, віртуальных музеяў і выстаў па-за сценамі музея.

Праекты наступных накірункаў чакаюць ад беларусаў:

— развiццё клубаў пры музеях;

— правядзенне музейных pop-up праектаў — кароткачасовых мерапрыемстваў, падчас якіх наведвальнікі прыносяць у музей уласныя тэматычныя «экспанаты» i самі расказваюць гісторыі гэтых рэчаў;

— стварэнне і раскрутка віртуальных музейных пляцовак праз сацыяльныя сеткі, сацыяльныя праекты ў сеціве;

— iнавацыйныя праекты, накіраваныя на фармаванне грамадскай думкі вакол гістарычнай спадчыны;

— выязныя праекты, накiраваныя на актуалiзацыю ў горадзе музейнай дзейнасцi;

Каб прэзентаваць ідэю, трэба скласці план і даслаць арганізатарам

Неабходна да 11 траўня ўключна даслаць на электронную скрыню kirmash.praektau@gmail.com прэзентацыю, зробленую ў PowerPoint, Keynote або на сервісе prezi.com.

Патрабаванні да плану прэзентацыі:

  • назва прэзентацыі;
  • сутнасць прэзентацыі (што менавіта вы хочаце прадставіць: праект, стратэгію, кампанію, канцэпцыю і г.д.);
  • мэты і задачы (чаму і каму гэты праект неабходны?);
  • фармат праекта, яго ўнікальнасць і (ці) неабходнасць;
  • калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца?
  • якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце? (каманда, дзеянні, партнёры, бюджэт).

 

Ідэі будуць агучаныя на першым сталічным «Кірмашы праектаў», які пройдзе 15 мая ў Мінску на крэатыўная прасторы «ЦЭХ»па праспекце Незалежнасці, 58. Пачатак: 19:00.

На ім ўдзельнікі атрымаюць парады па рэалізацыі сваёй задумы ад прафесіяналаў. Наогул, праект кампаніі «Будзьма беларусамі» будзе прысвечаны новым спосабам пашырэння аўдыторыі музеяў і работы з наведнікамі.


Даведка

«Кірмаш праектаў» ад кампаніі «Будзьма беларусамі!» – гэта прэзентацыя культурніцкіх ідэй, на якой кожны можа прадставіць сваю задуму шырокай публіцы, каб знайсці новыя погляды на звыклыя прафесійныя функцыі і падыходы, знайсці партнёраў для ажыццяўлення сваёй ідэі і атрымаць прафесійныя кансультацыі.


Па тэме чытаюць:

Што цікавага можна зрабіць у Магілёве

Культурнасць Магілёва стаміліся абмяркоўваць: аб’яўлены конкурс праектаў

Адкуль ў тралейбусах Магілёва з’явіліся вершы?

У Магілёве прайшлі «Зялёныя святкі»: фотарэпартаж