Спаборніцтвы на пераадоленню перашкод адбудуцца Магілёве

Спаборніцтвы будуць праходзіць 28 — 30 кастрычніка на базе Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор’і.

Адкрытыя Рэспубліканскія спаборніцтвы па пераадоленні перашкод з 28 па 30 кастрычніка пройдуць у Магілёве. Пра гэта gorad.by паведаміў інструктар-метадыст абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор’і Яўген Белавусаў.

Дзе адбудзецца

Спаборніцтвы будуць праходзіць на базе Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор’і (Конны манеж) у Магілёўскім раёне, вёска Гарадок.
Удзельнікі – гэта не толькі беларусы. Пазмагаюцца за 1 месца і спартоўцы суседняй Расіі. Судзіць спаборніцтвы будзе Віктар Тэлепушкін.

Старты

28-29 кастрычніка: 10:00-11:30, 15:00-17:00;

30 кастрычніка: з 9:00 да 13:00.

Уваход вольны.

Удзельнікі і намінацыі

Пераадоленне вышыні 100-115 см. Вершнікі (руск.всаднікі) на маладых конях 4-5 гадоў.

Пераадоленне вышыні 100-115 см. Вершнікі 1997 нараджэння і маладзейшыя.

Пераадоленне вышыні 110-120 см. Вершнікі на конях 5-6 гадоў.

Пераадоленне вышыні 110-120 см. Вершнікі 1995-1996 гг. Нараджэння.

Пераадоленне вышыні 120-135 см.

Як дабрацца да коннага манежа

Вас давязуць тралейбусы № 2, 7, 8. Аўтобусы № 3, 15, 44. Маршрутныя таксі № 2, 9, 36, 43 Выходзіць трэба на прыпынку «Зялёны Луг».