У Магілёве з нагоды 1 верасня распрацаваная праграма святочных мерапрымстваў, якія пройдуць на розных гарадскіх пляцоўках.
Перад тым як сесці за падручнікі, надыход вучэбнага году варта адсвяткаваць. Дзе і як можна зрабіць гэта ў Магілёве – глядзіце у праграме святочных мерапрыемстваў з нагоды Дня ведаў.
Праграма святочных мерапрыемстваў з нагоды Дня ведаў у Магілёве
27 жніўня (субота)
10:00-16:00 — пляцоўка перад дыягнастычным цэнтрам з забаўляльнай праграмай «Прывітанне, школа»: Магілёўцам падораць свята вакальны ансамбль «Талісман», дзіцячая шоў-група «Тып-топ», тэатр-студыя «Радуга». Таксама адбудзецца паказ школьнай формы беларускіх вытворцаў ад мадэляў студыі «Fashion» Дома дзіцячай і юнацкай творчасці «Эверэст».
29 жніўня (панядзелак)
10:00-16:00 — на пляцоўцы каля дыягнастычнага цэнтра ўсе жадаючыя могуць наведаць пашыраны школьны кірмаш.
1 верасня ( чацвер)
12:00 – сквер 40-годдзя Перамогі: «Падарожжа ў краіну ведаў». Прысутныя пабачаць выставу вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці і рамеснага мастацтва.
12:00 – урачыстае адкрыццё школы №45, мікрараён «Спадарожнік» (руск. «Спутник»).
13:00 — 17:00 — на набярэжнай Дубравенкі (насупраць гатэля «Магілёў») будзе святочная пляцоўка «Школа, віват!» Праграма даволі разнастайная: канцэрт, гульні, выстава дзіцячай творчасці,конкурсы, дэманстрацыйныя пляцоўкі МНС (руск. МЧС), ДАІ, УУС (руск. УВД) Магаблвыканкама, спартовых школ і яшчэ шмат цікавага.
15:00 – у ДК ПУП «Метіз» ГА «БелОГ» – забаўляльная праграма «Першы раз – у першы клас».
______________________________________________________________________________________________
Карысныя спасылкі:
Як адсвяткаваць 1 верасня. Падказкі бацькам