Сярод фіналістаў — магіляўчанка Лідзія Заблоцкая з песняй «Анёлы дабра», піша сайт магілёўскага аблвыканкама.
У мінулым годзе Лідзія ўвайшла таксама была фіналістам гэтага конкурсу. А ў сакавіку гэтага году яна была фіналісткай нацыянальнага адбору «Новая хваля-2011».
Фінал рэспубліканскага дзіцячага конкурсу будзе трансліравацца 23 верасня ў прамым эфіры Першага нацыянальнага каналу. Пераможца гэтага конкурсу будзе прадстаўляць Беларусь на дзіцячым «Еўрабачанні-2011». «Еўрабачанне-2011» продзе ў Арменіі 3 снежня.
Разам Лідай у фінале выступяць:
Атрошанка Дар’я з вёскі Насілава Маладзечанскага раёна з песняй «А-а!!!»
Драздова Аляксандра з Мінска з «Песняй Чырвонай шапачкі»
Зайцава Ганна з Мінска з песняй «Маім сябрам»
Зібораў Валерый і Фёдарава Яна з Віцебска з «Песняй для дваіх»
Заблоцкая Лідзія з Магілёва з песняй «Анёлы дабра»
Жашко Ягор з Мінска з песняй «Сонечны востраў»
Кузьмін Аляксей з Мінска з песняй «Будзь сабой»
Новік Марыя з Мінска з «Сонечнай песенькай»
а таксама мінчанкі Сакалоўская Вераніка з песняй«Карнавал» і Цахановіч Дзіяна з песняй «Я малюю».