Дзе ў Магілёве ёсць кропкі Wi-Fi

У Магілёве – каля 30-ці месцаў, дзе са сваім кампутарам можна скарыстацца Wi-Fi. Большасць з іх — платныя.

Кропкі Wi-Fi з’явіліся ў Магілёве напрыканцы 2007 года.

За час існавання новая тэхналогія імкліва набыла папулярнасць сярод карыстальнікаў ноутбукаў, кішэнных персанальных кампутараў, мабільных тэлефонаў і іншых прылад з убудаванай падтрымкай Wi-Fi.

Сёння ў горадзе працуе некалькі дзесяткаў кропак, усяго ў краіне – іх каля тысячы.

Кропкі Wi-Fi у Магілёве і ўмовы карыстання:

Аб’ект Адрас Умовы доступу Інфармацыя

 

Аўтавакзал вул. Ленінская, 93 пачасовая аплата зала чакання
Акадэмія музыкі вул. Крыленка, 12 пачасовая аплата 4 паверх, прыёмная, тэрыторыя перад уваходам у будынак
Гасцініца «Губернская» вул. Ленінская, 56/6 пачасовая аплата Нумары 202, 209, 310, 404, сквер каля фантанаў, унутраны дворык
Гасцініца «Магілёў» пр-т Міру,6 пачасовая аплата хол 1-га паверху ,4 паверх, нумары 701, 706, 710 і прылеглыя да іх , 9-ы, 10-ы, 11-ы, 12-ы паверхі
Гасцініца «Турыст» пр-т Пушкінскі, 6 пачасовая аплата Холы 1-7-га паверхаў
Гатэль «Хімвалакно» пр-т Шмідта, 20 пачасовая аплата 1-ы пад’езд (нумар3) і 2-і пад’езд (нумар 30), зона гатэльнай кавярні
Палац Гімнастыкі вул. Крупскай, 137 пачасовая аплата фае, кавярня, гімнастычная зала.
Кавярня «Да Вінчы» вул. Ленінская, 68 бясплатна
Кавярня «Буффет» вул. Камсамольская, 5 бясплатна
Клуб «Метро» вул. Мігая 13/36 бясплатна
Лядовы палац вул. Гагарына, 1 пачасовая аплата 3 паверх
Універсітэт Харчавання пр-т Шмідта,3 пачасовая аплата 2 корпус , фае
Магілёўскі вузел электрасувязі вул. Болдзіна, 3 пачасовая аплата тэрыторыя сквера, за Драмтэатрам
Інтернат БРУ вул. Касманаўтаў, 11 пачасовая аплата 1, 5 паверхі, пакоі 513,531
Інтернат МДУ ім. Куляшова вул. Ленінская, 39 пачасовая аплата 3 паверх, калідор
Інтернат МДУ ім. Куляшова вул. Касманаўтаў, 21 пачасова аплата 1 паверх (пакой самападрыхтоўкі)
Інтернат МДУ ім. Куляшова вул. Камсамольская, 14 пачасовая аплата 3 паверх, тэрыторыя ўнутранага дворыка
Інтернат МДУ ім. Куляшова вул. К. Маркса, 2а. пачасовая аплата 1 паверх (пакой самападрыхтоўкі)
СК «Алімпіец» вул. 30 год перамогі, 1а пачасовая аплата гульнявая арэна, VIP-лоджыя, малая арэна, вялікі манеж, кавярня, прэс-цэнтр, кабіна каментатараў
Забаўляльны цэнтр «Мацярык» вул. Дзяржынскага, 19 бясплатна тэрыторыя цэнтра
Рэстаран і гатэль «Карчма» пас. Буйнічы пачасовая аплата хол рэстарана
Сервісны пункт «Белтэлеком» вул. Піянерская, 27 пачасовая аплата кліенцкая зала
Сэрвісны пункт «Белтэлеком» вул. Першамайская, 82, будынак чыгуначнага вакзала пачасовая аплата кліенцкая зала, прылеглая частка залы чакання.
Сэрвісны пункт «Белтэлеком» вул. Першамайская, 31 пачасовая аплата кліенцкіая зала, сквер перад “Кітайскай сцяной”
Сэрвісны пункт «Белтэлеком» вул. Дзімітрава,52 пачасовая аплата кліенцкая зала
Сэрвісны пункт «Белтэлеком» вул. Болдзіна,3 пачасовая аплата кліенцкая зала
Тракцір «Пасад» вул. Ленінская, 22 пачасовая аплата Зала тракціра, тэрыторыя перад ім (скрыжаванне пер. Пажарны і вул. Ленінская)

Дарэчы: медыкі пужаюць алергіяй на Wi-Fi

Карыстальнікі Wi-Fi рызыкуюць падхапіць невядомаю да гэтага алергію. У негатыўным ўздзеянні безправадных інтернэт-сетак на здароўе чалавека ўпэўнены амерыканскія навукоўцы.

Новы від алергіі зарэгістравалі навукоўцы ЗША. Да медыкаў стала звяртацца моладзь з цэлым букетам аднолькавых сімптомаў (млявасць, ламата ў суставах, моцны галаўны боль). У некаторых выпадках таксама адзначалася і пагаршэнне зроку. Усе пацыенты былі актыўнымі карыстальнікамі Wi-Fi, —  паведамляюць naviny.by, са спасылкай на РИА Новости.

Уплыў на арганізм

Уздзеянне Wi-Fi на арганізм чалавека цалкам не вывучана, але з падобнай сімптаматыкай даследчыкі сутыкнуліся ўпершыню. Тым часам у ЗША ўжо пачаты шэраг судовых працэсаў бацькоў у сувязі з меркаваным негатыўным уплывам інтэрнэт-сувязі на здароўе іх дзяцей. Эксперты адзначаюць, што з’яўляецца ўсё больш даследаванняў на тэму ўздзеяння бесправодных сетак на здароўе чалавека.

Асцярогі маюць падставы?

Некаторыя навукоўцы лічаць, што асцярогі маюць падставы, паколькі Wi-Fi працуе на той жа чысціні, што і мікрахвалевая печ. На гэтай чысціні ў печы прадукты разаграваюцца за пару хвілін, і лагічна выказаць здагадку аб негатыўным ўздзеянне Wi-Fi на чалавека.