Днямі нямецкай культуры магілёўцы аддзячылі мецэната

У Магілёўскім тэатры лялек прайшоў дзень нямецкай культуры. У праграме: выстава «Літаратурная спадчына Нямеччыны», падрыхтаваная абласной бібліятэкай імя Леніна, і спектакль «Папялушка», па матывах аднайменнай казкі братоў Грым.

Так Магілёў аддзячыў за дабрыню вядомага мецэната з Германіі Герхарду Лангнеру.

Магілёў пад апекай ужо 15 гадоў

Гуманітарная дапамога для дзіцячых дамоў, прытулкаў, лякарнь. Тоны падгузнікаў, медыкаментаў, інвалідных калысак і кастылёў. За 15 гадоў апякунства місіі Герхарда Лангнера Магілёва, дапамогу атрымалі дзесяткі сацыяльных устаноў, грамадскіх аб’яднанняў, прыватных асоб. Гуманітарны груз у Магілёў прыходзіць штогод. Ён рыхтуецца цягам некалькіх гадоў намаганнямі дзесятка людзей. Дарэчы, большасць валанцёраў місіі- звычайныя нямецкія пенсіянеры. Грошы збіраюцца ў Каталіцкіх і Пратэстанцкіх цэрквах, дапамагае і насельніцтва.

Сёлета дапамога ўпершыню прыйшла ў Магілёўскі тэатр лялек. Новая сталярная майстэрня, некалькі швейных машын, працоўныя прылады — зараз працэс стварэння новых лялек і дэкарацый проста абавязаны пайсці хутчэй. Тым больш, што ўжо ёсць дамоўленнасць наконт гастроляў магілёўскіх лялечнікаў у Германіі. Спецыяльна для гэтага тут ўзяліся за рэанімацыю зорнага некалі спектакля «Папялушка». Па словах Герхарда Лангнера, магілёўскі тэатр лялек яго зачараваў, тут ён адчуў самае галоўнае — атмасферу шчаслівага дзяцінства, і мецэнат вельмі хача , каб так было і далей.

Міласэрнасць, што стала жыццёвым шляхам

Дапамога Беларусі - ініцыятыва Герхарда Лангнера, якая з’явілася пад уплавам Чарнобыльскай трагедыі

Дапамога Беларусі — ініцыятыва Герхарда Лангнера, якая з’явілася пад уплавам Чарнобыльскай трагедыі

Герхард Лангнер у 1945, яшчэ падчас вайны, разам з роднымі збег з Вроцлава. З невялікімі пажыткамі на маленькай ручной калясцы. Уцёкі праходзілі пешшу. Прывялі яго ў прыёмны лагер для ўцекачоў. Адтуль сям’я была дастаўлена ў Паўночную Нямеччыну і з дапамогай супрацоўнікаў Чырвонага Крыжа размешчана сярод мясцовага насельніцтва.

Тыя падзеі назаўжды засталіся ў памяці, і шмат што вызначылі. Ужо пазней Герхард Лангнер стаў вучнем столяра, пасля сканчэння вучобы, на працягу 10 гадоў працаваў ў якасці цясляра на вялікім прадпрыемстве ў Ольденбурге. Пасля жаніцьбы арганізоўваў сваё прадпрыемства па вытворчасці мэблі. На грамадскіх пачатках у якасці Старшыні аднаго з мясцовых аб’яднанняў пачаў займацца адстойваннем інтарэсаў простых грамадзян.

У 1991 годзе яго кандыдатуру прапанавалі ў скалад Гарадской Рады Бад Цвішена, і ўжо на працягу 20 гадоў ён з’яўляецца яе дэпутатам. Гэта дзейнасць не аплачваецца і ажыццяўляецца нароўні з прафесійнай.

Гуманітарны груз для Беларусі — таксама яго ініцыятыва, якая з’явілася пад уплавам Чарнобыльскай трагедыі. Як вынік, за шматгадовую дабрачынную дзейнасць ў 2008 Герхарду Лангнеру быў прысвоены Крыж са Стужкай за заслугі перад Айчынай. Гэта ўзнагарода з’яўляецца найвышэйшай для любога нямецкага грамадзяніна. Сам спадар Лангнер гэту падзею каментуе проста: «Такі гонар быў для мяне вялікай нечаканасцю і пацверджаннем таго, што ў сваім жыцці я ішоў правільным шляхам».