Чаму замежнікі едуць вучыцца ў Беларусь (аповеды студэнтаў магілёўскіх вну)

Gorad.by паразмаўляў з замежнымі студэнтамі і даведаўся чаму некаторыя замежнікі аддаюць перавагу адукацыі ў Беларусі.

На базе Беларуска-Расійскага ўніверісітэта 15 сакавіка 2012 года прайшоў міжнародны фестываль «Сяброўства народаў».

У ім прынялі ўдзел студэнты з тых краін, прадстаўнікі якіх навучаюцца ў Беларусі.

Gorad.by даведаўся ў прысутных студэнтаў-замежнікаў, чаму яны абралі менавіта Беларусь:

Чэнь Хао (Кітай):

Чэнь Хао (Кітай)

Чэнь Хао (Кітай)

— Я ў Беларусі 7-мы год. Беларусь з Кітаем у добрых адносінах і мяне прывабіла перпектыва прыхаць у Беларусь, атрымаць тут эканамічную адукацыю і паралельна вывучаць рускую мову.

У нас спецыялісты, якія валодаюць рускай мовай, вельмі запатрабаваныя.

Пачынаў вучобу ў Беларусі з ліцэя БДУ. У Мінску шмат кітайцаў і між сабой мы размаўляем па-свойму, а гэта замінае вывучэнню рускай мовы і, зразумела, працэсу навучання, таму я пераехаў у Магілёў.

Тым, што я ў Магілёве, я поўнасцю задаволены. У вас вельмі добрыя і прыгожыя людзі. Але пасля сканчэння вучобы планую вярнуцца на радзіму.

Акмурад Атдаеў (Туркменістан):

Акмурад Атдаеў (Туркменістан)

Акмурад Атдаеў (Туркменістан)

— Я прыехаў на вучобу ў Беларусь таму, што гэта — новыя знаёмствы, іншыя менталітэт і прырода, вандроўкі. Мне гэта ўсё цікава. Тут самастойнае жыццё.

Я быў у Турцыі, але гэта краіна не прывабіла ў якасці месца для атрымання вышэйшай адукацыі.

У нас лічацца прэстыжным вучыцца ў Беларусі.

У Туркменістане вышэйшая адукацыя даражэй, чым у вас. За 2 гады пакуль я ў Магілёве, я не расчараваўся ў сваім выбары.

Застануся ці не тут і пасля вучобы, — пакуль яшчэ не ведаю.

Ахмед Катхул (Ірак):

Ахмед Катхул (Ірак)

Ахмед Катхул (Ірак)

— У Іраку вайна і атрымаць там адукацыю складана. Пакуль у нас не наладжана жыццё і неспакойна. А ў вас  мірная і ціхая Беларусь – добрая краіна для атрымання адукацыі.

Частка заняткаў праходзіць па-ангельску. Але за год, што я вучуся ў Магілёве, ўжо дастаткова разумею і гавару па-руску.

Таксама ведаю некалькі  і беларускіх слоў. Але патрэбы ў веданні беларускай мовы не адчуваю…

Як бы тут не было добра, радзіма ёсць радзіма і таму я вярнуся абавязкова ў Ірак.

Ціна Джаманашвілі (Грузія):

Ціна Джаманашвілі (Грузія)

Ціна Джаманашвілі (Грузія)

— Мы з сям’ёй уладкаваліся на Беларусі, калі я яшчэ вучылася ў 11-ым класе.

За 4 гады я з нуля вывучыла рускую мову, паступіла ва ўніверсітэт.

Адразу адзначыла для сябе, што на Беларусі чулыя і добразычлівыя людзі.

Пра вяртанне ў Грузію не думаю, бо сям’я, сябры і маё жыццё ўжо тут, у Беларусі.

Чанг Зыонг (В’етнам):

Чанг Зыонг (В'етнам)

Чанг Зыонг (В’етнам)

— Жаданне вучыцца не ў В’етнаме ўзнікала не аднойчы.

З цягам часу з’явілася магчымасць пачаць жыць у Беларусі.

Вучыцца ў тут не складана, складана вывучыць рускую мову.

Я яшчэ не так добра, як хацелася б, размаўляю па-руску, але гэтага хапае, каб атрымліваць веды і кантактаваць з людзьмі.

На Беларусі ў мяне цяпер ужо і сваякі, таму вяртанне ў В’етнам наўрад ці магчымае, а працяг вучобы ў Беларусі або за яе мяжой  – верагодныя.

Погляд беларускі Хрысціны Краўчанка:

Хрысціна Краўчанка (Беларусь)

Хрысціна Краўчанка (Беларусь)

— Да замежных студэнтаў я стаўлюся добра.Большасць з іх – гэта мілыя і добрыя людзі і нічога супраць іх не маю.

У мяне ёсць сябры-арабы, аднагрупнікі-туркмены. Пакуль толькі вось з кітайцамі неяк не было ў мяне магчымасці кантактаваць…

Увогуле, як я заўважыла, нашы хлопцы больш непрыязна ставяцца да замежнікаў, чым дзяўчаты.