На тэрыторыю хутара патрапіць зможа кожны і бясплатна.
Этна-хутар месціцца па праваму боку мінскага шасэ насупраць мікрараёну «Спутнік» (прыпынак «Зялёны гай»).
Амаль гатовы этнаграфічны комплекс размясціўся на месцы былога сметніка зеленбуда.
Зараз гэта пляцоўка займае 2 гектары зямлі недалёка ад Пячэрскага лесапарку. Комплекс будаваўся 6-7 гадоў.
Што ёсць на тэрыторыі хутара
Хутар уяўляе сабой 5 падворкаў (сялянскіх хат разам з шэрагам гаспадарчых пабудоў). Дамы прывезены сюды з розных вёсак магілёўшчыны.
Многім будынкам больш за 100 год. Аўтэнтычныя і рэчы, якія напаўняюць хаты: мэбля, тэкстыль, фотаздымкі, прадметы побыту.
Не толькі знешняя аўтэнтычнасць, але і сэнсавае напаўненне
Гастапад хутару, Сяргей Хмяльніцкі: «Людзі павінны выносіць адсюль добрыяі эмоцыі»
Акрамя вонкавага выгляду плануецца аднавіць і жыццёвы лад вёскі 19 стагоддзя: засеяць жытам кавалак зямлі, гатаваць традыцыйную ежу, паказаць працу рамеснікаў, у кожнага з каторых тут будзе свая майстэрня.
Між іншага, да каваля, бондара, бортніка ці ганчара можна будзе прыходзіць вучыцца.
Што яшчэ ёсць на хутары
Ёсць тут і невялічкая царква, ужо атрымана блаславенне на тое, каб вянчацца ды хрысціць у ёй дзетак.
Можна будзе і проста адпачываць. Дарэчы, на карысць гэтаму — і прырода: шматлікія дрэвы і кусты, што ёсць на тэрыторыі засталіся некранутымі.
Няма тут і асфальта з бетонам. Паўсюль гняздуюцца птушкі, ёсць і шмат вавёрак.
Як гэта будзе працаваць, хто і як зможа наведаць хутар
Комплекс можа стаць пляцоўкай для розных праектаў
Комплекс запрацуе восенню. Яго тэрыторыя не агароджана і патрапіць сюды, у прынцыпе, можа кожны і бясплатна.
За грошы — паслугі, якія патрабуюць дадатковых выдаткаў: арганізацыя мерапрыемстваў, ці, напрыклад, арэнда ровараў.
Гэтае месца можа быць і пляцоўкай для самых незвычайных праектаў, — кажа гаспадар хутара, прадпрымальнік, Сяргей Хмяльніцкі.
— Галоўнае, каб праект быў цікавы. Тым больш, я рэальна бачыў, як гэта працуе ў Прыбалтыцы, Швецыі ці Грузіі. У нас таксама ёсць штосьці падобнае. Напрыклад, музей народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах. Але, нам адмыслова не хочацца ператвараць наш этнахутар у музей, важна каб тут гаспадарыў чалавек, віравала жыццё, інакш — гэта не мае сэнсу.
«Гэта можа быць такім месцам, якое дазволіць спыніцца і задумацца»
У кожнага з нас павінны быць выбар. Чым ён шырэйшы — тым лепей.- гаворыць Сяргей Хмяльніцкі:
— Мы даводзім сабе, што ў хуткае стагоддзе мы абавязкова мусім жыць у шалёным тэмпе. Пры гэтым забываемся на важныя рэчы: бацькі, дзеці, добрыя эмоцыі. У традыцыйным грамадстве гэтаму было месца. Мне хочацца, каб чалавек, які наведае гэты комплекс адчуў іншы рытм жыцця і мыслення. Падумаў пра рэчы, на роздумы аб якіх яму ў штодзённасці проста не хапае часу. А потым параўнаў і вырашыў: ці патрэбны яны яму? А можа ён і сапраўды штодзень губляе нешта для сябе вельмі важнае?..
Кожнаму з рамёству на хутары можна будзе ячшэ і навучыцца ў майстроў
На тэрыторыі комплекса будзе дзейнічаць царква