Магілёуская выставачная зала стане больш высокамастацкай

Гарадская выставачная зала перададзена на баланс Музея гісторыі Магілёва. Пакуль ва ўстанове ладзіцца рамонт, але новае кіраўніцтва ўжо марыць зрабіць установу больш высокамастацкай.

Гарадская выставачная зала цяпер знаходзіцца на балансе Музея гісторыі Магілёва. У планах новага кіраўніцтва – зрабіць залу больш высокамастацкай.

Па словах Аляксея Бацюкова, у чыё ведамства і перадалі памяшканне, хацелася б, каб зала стала месцам для здзяйснення самых розных праектаў, цікавых, у тым ліку, і моладзі. Адзіным вызначальным крытэрыям тут павінна стаць сапраўдная высокамастацкасць. Хочацца, напрыклад, каб было больш сумеснай працы з Саюзам мастакоў Беларусі. Кіраваць працай залы будзе адзін з цяперашніх супрацоўнікаў музея ў Ратушы, мастацтвазнаўца. Сваё бачанне канцэпцыі развіцця ўстановы ў яго ўжо ёсць.

Выставачная зала зачынена на рамонт, грошаў на які пакуль няма

Пакуль гарадская выставачная зала чакае рамонту. Па словах Аляксея Бацюкова, праектная дакументацыя цалкам гатова. Адзіная перашкода — адсутнасць грошаў і дамоўленасці аб тым, хто менавіта будзе рабіць рамонт. Але гэта толькі пытанне часу. Пакуль абставіны складаюцца такім чынам, што для наведвальнікаў зала адчыніцца прыкладна на пачатку новага года.

Гарадская выставачная зала знаходзіцца па адрасе вуліца Болдзіна 1. Раней яна знаходзілася ў ведамстве гарадскога аддзелу культуры.