У Магілёве прайшлі вулічныя танцы пад беларускую дуду

Святам вулічнай музыкі ў Магілёве каля музея этнаграфіі адзначылі Дзень восеньскага раўнадзенства.

Гараджане 24 верасня паўдзельчалі у вулічных танцах пад беларускую дуду. Імпрэзу зладзіў музей этнаграфіі разам з магілёўскімі і віцебскімі сябрамі ГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства». На свята музыкі і танцаў прыязджаў вядомы дудар з Лепеля.

Нагадаем, святам вулічнай музыкі арганізатары вырашылі адзначыць дзень восеньскага раўнадзенства.

Перад танцавальнай часткай праграмы навуковыя супрацоўніці музея этнаграфіі распавялі гасцям пра традыцыі святкавання на Беларусі восеньскага свята «Багач», якое звязанае з восеньскай уборкай ураджаю.

Пасля кароткага экскурсу ў гісторыю свята, госці і арганізатары перайшлі непасрэдна да актыўнай часткі святкавання — беларускіх танцаў на вуліцы. У мерапрыемстве прянало ўдзел каля 50-ці чалавек.

 

Як гэта было, фотарэпартаж gorad.by: