У Магілёве абвешчаны конкурс культурніцкіх праектаў

Гарвыканкам і кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашае ўсіх магілёўцаў прапаноўваць свае ідэі таго, як зрабіць Магілёў насамрэч адпаведным статусу культурнай сталіцы СНД і Беларусі 2013 года.

Прагляд праектаў і адбор лепшых будзе адбывацца на публічных прэзентацыях, на якіх будуць прысутнічаць зацікаўленыя людзі: улады, прадстаўнікі культуры і мастацтва, бізнесу, піша сайт Магілёўскага гарвыканкама.

Уваход на такія прэзентацыі будзе вольны. Пад час іх кожны жадаючы зможа распавесьці пра свой праект шырокай аўдыторыі, а таксама пазнаёміцца з іншымі цікавымі і ініцыятыўнымі людзьмі свайго горада. Плануецца таксама, што такі фармат прэзентацый дапаможа зацікаўленым знайсці аднадумцаў, партнёраў, валанцёраў для рэалізацыі сваёй ідэі.

На выніковай імпрэзе грамадскія праекты пабачаць афіцыйныя асобы і незалежныя прадстаўнікі культуры і мастацтва, грамадскія актывісты, прадстаўнікі бізнесу, турызму і іншыя зацікаўленыя людзі.

 

Публічныя прэзентацыі будуць адбывацца ў фармаце liqhtning talk. Што гэта такое?

Выступоўцу павінны:

Укласціся ў 5-7 хвілін, што даюцца на выступ (залежыць ад колькасці выступоўцаў),

падрыхтаваць мінімум 3 слайды, максімум роўна столькі, колькі магчыма паспеець паставіць за адведзены час.

Прэзентацыя павінна утрымліваць:

  •  назву і сутнасць прэзентацыі (праект, стратэгія і г.д.);
  • чаму і каму патрэбны праект;
  • фармат праекту і яго ўнікальнасць;
  • калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;
  • якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія — шукаеце (каманда, партнёры, бюджэт).

 

Куды дасылаць заяўкі

Праект ў фармаце «PowerPoint», «Prezi» і аналагічныя, а таксама запоўненую заяўку ўдзельніка с пазначэннем дадзеных: прозвішча, імя, арганізацыя, назва праекту, кантактны нумар тэлефона — трэба дасылаць на email: kirmash.praektau@gmail.com з пазнакай «Кірмаш праектаў» да 21 студзеня 2013 года.  

Дата выніковай публічнай прэзентацыі будзе абвешчана дадаткова.

 


Спасылкі па тэме:

Могилёв — культурная столица Беларуси-2013: мнения горожан

За какие заслуги Могилёв объявили культурной столицей Беларуси на 2013 год?

Культурнасць Магілёва стаміліся абмяркоўваць: аб’яўлены конкурс праектаў