Тапаніміка па-магілёўску: Ленінская ці Вялікая Садовая?

Як павінны называцца магілёўскія вуліцы? Гараджан запрашаюць выказацца па гэтым пытанні.

Ток-шоу на тэму «Магілеўская тапаніміка: павольны прагрэс у межах закону» адбудзецца 29 сакавіка ў Магілёве ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Мэта сустрэчы — абмеркаваць стан сучаснай тапанімікі Магілёва, вызначыць, як яна ўздзейнічае на грамадскае і культурнае жыцце горада.

Як адзначаюць арганізатары, ніводная тэма культурнага жыцця нашага гораду не выклікае такой зацікаўленасці, як архітэктурныя і тапанімічныя пытанні.

 

Ленінская ці Вялікая Садовая?

Ці варта вяртаць вуліцы Ленінскай гістарычную назву Вялікая Садовая? Ці мела сэнс наданне масту праз Дубравенку назвы «Віленскі мост»? Ці варта ўвогуле сёння нешта мяняць? Адказы на ўсе гэтыя пытанні і будуць шукаць падчас ток-шоу.

На сустрэчу запрашаюцца ўсе ахвотныя

У мерапрыемстве возьмуць удзел спецыялісты ў галіне тапанімікі, дзяржаўныя асобы, гісторыкі.

Акрамя абмеркавання тапанімічнага пытання, адбудзецца галасаванне сярод удзельнікаў па прапановам, якія ўжо паступалі.

Пачатак сустрэчы 29 сакавіка ў 18:00.

Месца правядзення: ЗАА «Тэхнапарк», кабінет 806-807 (вуліца Ленінская, 63).