Бронзавая фігура размясцілася на вуліцы Міронава ў раёне стадыёна «Спартак».
Урачыстае адкрыццё новага сімвала адбылося 1 лістапада ў 12:00.
— Гэта наш гарадскі Леў — ён ужо паважлівы, пражыў жыццё. Ён патрыёт, вельмі любіць наш горад, і ён — член нашай каманды. Аб гэтым кажа надпіс ззаду майкі і герб горада на жывоціку. Тэлефануе ён маме ў Афрыку. Ён расказвае матулі, як яму тут добра, — паведаміў стваральнік скульптуры Андрэй Вараб’ёў парталу tut.by.
Леў атрымаўся дабрадушным: ён ветліва ўсміхаецца. Акрамя таго, ён неабыякава ставіцца да свайго знешняга выгляду і сочыць за развіццём сучасных тэхналогій. На яго руцэ сядзіць птушка.
— Спадзяюся, што гэта праца стане сімвалам горада і яго неад’емнай часткай жыцця, — адзначыў магілёўскі скульптар.
Ідэю стварыць гэтую скульптуру прапанаваў аператар сотавай сувязі МТС. Гарадскія ўлады ідэю падтрымалі.