У Магілёве пройдзе бясплатная экскурсія па гістарычным цэнтры

Яна адбудзецца 18 красавіка у рамках штогадовага Фэста экскурсаводаў.

Пачнецца бясплатная экскурсія ў суботу, 18 красавіка ў 17:00.

Месца сустрэчы — Замкавая гара (Парк Горкага).

Працягласць меапрыемства – каля 2-х гадзен. Экскурсавод — Алег Дзьякоў.

Маршрут:

Замкавая гара — Гандлёвая плошча — Дубровенская брама — Касцёл Ксаверыя — Багаяўленскі манастыр — Спаскі манастыр — Ратуша — Школішча — Касцёл Святога Антонія — Пакроўскі пасад.