Руская служба ВВС расказвае пра галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі у палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў сераду 17 жніўня.
Тытунёвыя фірмы судзяцца з уладамі
Пяць тытунёвых кампаній падалі ў суд на ўлады ЗША ў сувязі з новымі правіламі, якія абавязваюць іх размяшчаць на цыгарэтных пачках шакуючыя выявы наступстваў палення. Яны мяркуюць, што іх прымушаюць удзельнічаць ва ўрадавай антытытунёвай кампаніі насуперак канстытуцыі.
Джэймса Мёрдака выклікаюць ў парламент
Сыну магната Руперта Мёрдака Джэймсу, хутчэй за ўсё, зноў прыйдзецца даць паказанні ў брытанскім парламенце ў сувязі з тым, што ў дэпутатаў з’явіліся новыя дадзеныя пра скандал вакол праслухоўвання тэлефонаў.
Вучэнні ў Паўднёвай Карэі
У Сеўле пачаліся антытэрарыстычныя вучэнні, у якіх прымаюць удзел жыхары горада, паліцыя, а таксама карэйскія і амерыканскія вайскоўцы. Паўночная Карэя лічыць гэтыя вучэнні правакацыяй і пагражае ў адказ на іх павялічыць свой ядзерны арсенал.
Атручванні ў Тайландзе
Урад Тайланда заявіў пра новыя меры для прадухілення атручванняў турыстаў. У зімку тут загінула 5 турыстаў, верагодна, ад празмернага выкарыстання ў гасцініцы сродку ад блашчыц (рус. — клопов).
Печыва ў гонар пантыфіка
У адной з Мадрыдскіх булачных пачалі выраб печыва з выявай таты Рымскага. Такім чынам булачная вырашыла адзначыць візіт пантыфіка ў Гішпанію.
Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд
Па матэрыялах Рускай службы BBC