Лівійскія паўстанцы займаюць Трыпалі
Лівійскія паўстанцы, не сустрэўшы пры ўваходзе ў горад сур’ёзны супраціў прыхільнікаў палкоўніка Кадафі, заяўляюць, што кантралююць большасць раёнаў у сталіцы краіны — Трыпалі. Пра лёс самога лівійскага лідара дакладных дадзеных пакуль няма.
Сусветныя кошты на нафту ідуць уніз
Сусветныя кошты на нафту пайшлі ўніз, у сувязі з весткай пра дасягненне паўстанцамі лівійскай сталіцы. Прасоўванне апазіцыі спарадзіла чаканне канчатка ўзброенага канфлікту ў Лівіі, якая з’яўляецца буйным пастаўшчыком нафты.
Улады Сірыі не баяцца звяржэння
Прэзідэнт Сірыі Башар Асад заявіў, што ў краіне няма пагрозы звяржэння ўрада, не гледзячы на маштабныя пратэсты апазіцыі, якія не цішэюць некалькі месяцаў. За гэты час ў Сірыі загінула больш 2,5 тыс. чалавек, а дзеянні ўлад выклікалі крытыку сусветнай супольнасці.
Ізраіль і Хамас заключылі перамір’е
Улады Ізраілю і кіруючы ў Сектары Газа рух Хамас дамовіліся пра часавае спыненне агню. Становішча ў рэгіёне значна ўскладнілася ў апошнія некалькі дзён пасля серыі абстрэлаў з тэрыторыі Сектара Газа і ўдараў у адказ ізраільскай авіяцыі.
Кіроўцы Аўстраліі не задаволены ўладамі
Аўстралійскія кіроўцы грузавікоў звярнуліся да парламента краіны ў Канберры, пратэстуючы супраць новага падатку на шкодныя выкіды іх аўтамабіляў. У выніку будынак апынуўся ў абкружэнні сотняў вялікагрузных машын.
Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд
Па матэрыялах Рускай службы BBC