Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў чацвер 1верасня.
Канферэнцыя «сяброў Лівіі»
Удзельнікі міжнароднай канферэнцыі ў падтрымку новай Лівіі абмяркуюць ў Парыжы пытанні аднаўлення краіны. На канферэнцыю «сяброў Лівіі» прыбылі дэлегацыі 60 краін.
Крадзёж дапамогі для самалійцаў
Ісламісты «Аль-Шабаб» сцвярджаюць, што не выкрадалі сродкаў, накірованых на дапомогу галадаючым самалійцам. Прадстаўнік ісламісцкай арганізацыі сказаў, што ў крадзежы вінаватыя карумпіраваныя чыноўнікі, ваенныя субпадрадчыкі ўрада.
Вучэнні на выпадак землятрусу
Маштабныя вучэнні на выпадак землятрусу прайшлі па ўсёй Японіі. Паліцыя заблакавала галоўныя дарогі ў час-пік, стварыўшы заторы, каб адпрацаваць рух транспарту на выпадак катастрофы.
Грэцкім рэстаранам не салодка
У Грэцыі на 10% павышаны падатак на дабаўлены кошт для кавярняў, бараў і рэстаранаў. Гэтае павышэнне выклікала гнеў прадстаўнікоў рэстараннага бізнэсу. ПДК(руск. НДС) павышаны з 13% да 23%.
Забарона на лямпачкі 60 Вт у ЕС
У ЕС з 1 верасня спынена вытворчасць 60Вт-ных лямпачак накальвання. Вытворчасць лямпачак на 75 Вт ужо спынена, замест іх прапаноўваецца выкарыстоўваць энэргазберагальныя лямпы.
Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд
Па матэрыялах Рускай службы BBC