Пятніца, 2 верасня: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі  ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў пятніцу 2 верасня.

Лівіі вернуць замарожаныя актывы

На канферэнцыіі «сяброў Лівіі», якая прайшла ў Парыжы, была дасягнута дамоўленасць аб вяртанні лівійскаму народу замарожаных раней актываў. Кіраўнікі часовага ўраду Лівіі аб’явілі аб намеры будаваць грамадства на прынцыпах цярплівасці і верхавенства права.

Урад ЗША судзіцца з банкамі

Урад ЗША намераны падаць ў суд на 12 буйных амерыканскіх банкаў за тое, што яны прадастаўлялі інвестарам недакладную інфармацыю пра свае іпатэчныя крэдыты ў разгар эканамічнага буму.

Празмернае ўжыванне сілы

Дакладчыкі ААН, якія вывучалі інцыдэнт так званай «флатыліі свабоды» прыйшлі да высновы, што блакада Ізраілям Сектара Газа была правамернай. Аднак пры спробе спыніць караблі, якія шлі ў Газу, ізраільскі бок  ўжыў празмерную сілу.

Скандал в АНК працягваецца

Кіруючы ў ПАР (руск. ЮАР) афрыканскі нацыянальны кангрэс адхіліў апеляцыю лідара моладзевага крыла партыі Джуліўса Малему зняць абвінавачванні ў яго адрас. Папулярнага палітыка абвінавачваюць у экстрымісцкіх выказваннях.

Пацалункі пратэсту ў Чылі

Каля 2-х тысяч навучэнцаў Чылі зліліся пацалункам на галоўнай плошчы ў Санцьяга. Удзельнікі акцыі такім чынам патрабавалі рэфармавання сістэмы адукацыі ў краіне.

 

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

Па матэрыялах Рускай службы BBC