Аўторак, 6 верасня: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў аўторак, 6 верасня.

Суровы прысуд югаслаўскаму генералу

Адмысловы трыбунал у Гаазе прыгаварыў былога камандзіра Югаслаўскай арміі генерала Мамчыла Пярышыча да 27 год турмы за ваенныя злачынствы, якія былі здзейснены ў час ўзброеннага канфлікту на Балканах.

Анкара ўводзіць санкцыі супраць Ізраіля

Турэцкія ўлады заявілі, што поўнасцю спыняюць ваенна-тэнічнае супрацоўніцтва з Ізраілям. У адказ на нежаданне Тэль-Авіва прынесці прабачэнні за мінулагодні штурм «флатыліі свабоды», спрабаваўшай прарваць блакаду Сектара Газа.

У Нігер прыбыла бронетэхніка з Лівіі

Вялікая калона машын з Лівіі прыбыла ў горад Агадэс у цэнтральнай частцы Нігера. Аднак, па словах прадстаўніка Муамара Кадафі, палкоўнік дагэтуль не пакінуў мяжы Лівіі.

Масавая забастоўка ў Італіі

Мільёны італьянцаў прынялі ўдзел у аднаднеўнай забастоўцы супраць урадавых мер эканоміі. Арганізатары забастоўкі патрабуюць захавання працоўных месцаў і больш жорсткіх мер у датыченні тых, хто ўхіляецца ад выплаты падаткаў.

У Сіднэі вызвалілі дзяўчынку-закладніцу

Аўстралійская паліцыя вызваліла 11-гадовую закладніцу, якую ўтрымліваў у будынку суда ўласны бацька. Мужчына ўвайшоў у будынак суда са сваёй дачкой і заявіў, што ў яго выбухоўка, якую ён падарве ў выпадку невыканання яго патрабаванняў.

 

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

Па матэрыялах Рускай службы BBC