Серада, 7 верасня: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў сераду, 7 верасня.

Суд Германіі дапамог еўразоне

Канстытуцыйны суд Германіі аспрэчыў пазоў, у якім аспрэчвалася экстраная фінансавая дапамога іншым краінам еўразоны. Пры гэтым суд пастанавіў, што ўрад у будучыні павінен заручыцца падтрымкай парламенту, перш чым аказваць фінансаваю дапамогу іншым краінам.

Напад на кавярню ў Невадзе

У сталіцы штата Невада незнаёмы адкрыў агонь па кавярні, забіўшы трох наведвальнікаў, у тым ліку, 2-ух нацыянальных гвардзейцаў і раніў 7-ых, а пасля скончыў жыццё самагубствам.

Выбух у будынку суда ў Дэлі

Па меншай меры 10 чалавек загінулі і дзесяткі атрымалі раненні ў момант выбуху ў будыку суда ў сталіцы Індыі. Па словах відавочцаў, у момант выбуху ў залі суда было шмат людзей, якія чакалі пропускаў у будынак суда. Адказнасць за выбух узялі на сябе ісламісты.

Выбух смертнікаў у Пакістане

У выніку выбухаў у горадзе Кветта паўднёвым захадзе Пакістану загінула па меншай меры 19 чалавек. Адзін з тых, хто нападаў, пранік у будынак і падарваў сябе, другі падарваўся ў аўтамабілі, які быў начынены выбухоўкай, каля размешчанага пабілізу будынка ўраду.

Saab спрабуе пазбегнуць банкруцтва

Швецкі аўтавытворца Saab, які іспытвае фінансавыя праблемы, падаў прашэнне аб абароне ад крэдытораў і плануе рэарганізацыю.

 

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

Па матэрыялах Рускай службы BBC