Чацвер, 8 верасня: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў чацвер, 8 верасня.

Знойдзены «чорныя скрыні» ЯК-42

На месцы крушэння самалёту ЯК-42 пад Яраслаўлем з-пад вады дасталі дзве «чорныя скрыні». Дзьвух выжылых пасля катастрофы спецрэйсам пераправілі ў Маскву. Раней стала вядома, што знойдзены целы ўсіх 43 загіўшых, апазнаны па меншай меры 19.

Арышт магчымых тэрарыстаў у Германіі

У Берліне арыштаваны двое падазраваных у падрыхтоўцы выбуху. Адзін з іх — 24-гадовы грамадзянін Германіі, выхадзец з Лівіі. Яго верагодны саўдзельнік прыехаў у краіну з Сектара Газа. Па дадзеных паліцыі, яны закупалі хімічныя рэчавы неабходныя для вырабу выбухоўкі.

Кадафі «не з’язжаў з Лівіі»

Зрынуты лівійскі лідар Муамар Кадафі выступіў па тэлефоне ў эфіры сірыйскага тэлеканалу. Ён заявіў, што не пакідаў межаў Лівіі, і паабяцаў у бліжэйшы час разбіць, выступаючы супраць яго, нацыянальны пераходны савет, які называецца часовым урадам краіны.

Прысуд мадэльеру Гальяна

Парыжскі суд прызнаў брытанскага мадэльера Джона Гальяна ў расісцкіх выказваннях і прысудзіў умоўны штраф – 6 тысяч еўра. Сам мадэльер на абвяшчэнні прысуду не прысутнічаў.

Брытанія дазволіць геям быць донарамі

Брытанскія ўлады могуць пераглядзець пажыццёвую забарону на донарства крыві для гееў, дазволіўшы здаваць кроў тым, хто год утрымліваўся ад сэксуальных кантактаў. Забарону на донарства для гееў увялі ў Брытаніі ў 80-ых, спрабуючы знізіць рызыку заражэння ВІЧ-інфекцыяй.

 

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

Па матэрыялах Рускай службы BBC