Пятніца, 9 верасня: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў пятніцу, 9 верасня.

Кадафі аб’яўлены ў вышук інтэрполам

Інтэрпол выдаў ордэр на арышт палкоўніка Муамара Кадафі, адпаведна запросу міжнароднага крымінальнага суду. Таксама выдадзены ордэны на арышт сына Кадафі – Сейфа аль-Іслама, і былога кіраўніка разведкі Лівіі Абдулы аль-Сенуссі.

Абама намераны перамагчы беспрацоўе

Прэзідэнт ЗША Барак Абама выступіў перед абедзьвюма палатамі Амерыкаскага Кангрэсу і абнародваў свой план пераадолення беспрацоўя ў надзеі стымуляваць развіццё амерыканскай эканомікі і падняць свой рэйтынг перад прэзідэнцкімі выбарамі.

Кім Чен Ір паказаў на парадзе спадчынніка

Лідар Паўночнай Карэі з’явіўся на парадзе разам са сваім сынам і меркаваным спадчыннікам. Кім Чжон Ір, якому яшчэ няма 30 гадоў, мае званне генерала арміі і занімае пасаду намесніка старшыні ваеннай камісіі кампартыі КНДР.

У ЗША і Мексіцы аднаўляюць святло

У Каліфорніі і Арызоне, а таксама ў суседняй Мексіцы, якія засталіся напярэдадні без святла, у выніку аварыі электрасетак, паступова аднаўляецца энэргазабеспячэнне.

Apple выйграла суд ў Samsung

Суд Дзюсельдорфа забараніў карэйскай кампаніі Samsung прадаваць планшэтнікі Galaxytap на тэрыторыі Германіі, стаўшы на бок амерыканскай кампаніі Apple. Samsung абвяргае абвінавачванні ў свой адрас і заяўляе пра парушэнне аўтарскіх правоў кампаніяй Apple.

 

Відэанавіны Бі-Бі-СІ за 60 секунд

Па матэрыялах Рускай службы BBC